Казахстан. Часова забароненая Кампартыя

Дзейнасць апазіцыйнай Кампартыі Казахстана забаронена на паўгода. Такое рашэнне прыняў спецыялізаваны міжраённы адміністрацыйны суд Алма-Аты. Асноўная прычына — удзел кіраўніка партыі Газіза Алдамжарава ў незарэгістраваным аб’яднанні “Народны фронт. Лідар партыі Алдамжараў лічыць гэта рашэнне суда палітычна матываваным. “Па меры абвастрэння сацыяльнай сітуацыі людзі ўсё больш звяртаюцца да Кампартыі. Камуністы выяўляюць салідарнасць з бастуючымі нафтавікам, якія патрабуюць справядлівай заработнай платы, — кажа ён.

Дзейнасць апазіцыйнай Кампартыі Казахстана забаронена на паўгода. Такое рашэнне прыняў спецыялізаваны міжраённы адміністрацыйны суд Алма-Аты. Асноўная прычына — удзел кіраўніка партыі Газіза Алдамжарава ў незарэгістраваным аб’яднанні “Народны фронт. Лідар партыі Алдамжараў лічыць гэта рашэнне суда палітычна матываваным. “Па меры абвастрэння сацыяльнай сітуацыі людзі ўсё больш звяртаюцца да Кампартыі. Камуністы выяўляюць салідарнасць з бастуючымі нафтавікам, якія патрабуюць справядлівай заработнай платы, — кажа ён. На думку журналістаў, існуе небяспека таго, што Кампартыя Казахстана можа быць увогуле ліквідавана. Па казахскіх законах, калі партыя не прыме ўдзелы ў парламенцкіх выбарах тры разы запар, то яна можа быць забаронена. Камуністычная партыя Казахстана не прымала ўдзелы ў папярэдніх двух парламенцкіх выбарах.

Паводле казахскай прэсы

Каментаваць