Казахстан. Чынгісхан быў казахам

Казахская грамадскасць нечакана пачала кампанію па вызначэнню нацыянальнай прыналежнасці Чынгісхана. На думку шматлікіх мясцовых нацыяналістаў, стваральнік Залатой Арды быў не манголам, а казахам. Доказы? Па-першае, назва групы плямёнаў «манголы» ў эпоху Чынгісхана мела іншы сэнс, чым сучасны. Большасць плямёнаў з асяроддзя Чынгісхана ўвайшлі ў склад казахаў, а не манголаў. Адпаведна, цяперашняя Манголія пры Чынгісхане не была будыйскай, як зараз. Вось такія аргументы, якія афіцыйны Улан-Батар, праўда, не каментуе.



Казахская грамадскасць нечакана пачала кампанію па вызначэнню нацыянальнай прыналежнасці Чынгісхана. На думку шматлікіх мясцовых нацыяналістаў, стваральнік Залатой Арды быў не манголам, а казахам. Доказы? Па-першае, назва групы плямёнаў «манголы» ў эпоху Чынгісхана мела іншы сэнс, чым сучасны. Большасць плямёнаў з асяроддзя Чынгісхана ўвайшлі ў склад казахаў, а не манголаў. Адпаведна, цяперашняя Манголія пры Чынгісхане не была будыйскай, як зараз. Вось такія аргументы, якія афіцыйны Улан-Батар, праўда, не каментуе. Самае цікавае, што казахскім нацыяналістам мала таго, што Чынгісхан быў казахам. Паколькі манголы (чытай казахі) заваявалі старадаўнюю Русь, сучасная Расія, на іх думку, не што іншае, як Казахстан. «Усё адно менталітэт у Расіі мангольскі», — сцвярджаюць прыхільнікі гэтай тэорыі.

Па матэрыялах радыё «Азалтык» (Казахстан)

Каментаваць