Казахстан. Дэпутаты байкатуюць «Дыктатара»

Як не дзіўна, фільм «Дыктатар», прэм’ера якога адбылася 22 мая, не быў забаронены ў Казахстане. Справа не толькі ў тым, што сам палітычны рэжым у Казахстане больш ліберальны, чым у суседнім Таджыкістане і Туркменістане, дзе фільм трапіў у чорны спіс. Папросту ў галоўнай ролі зняўся Саша Барон. Раней у фільме «Борат» ён выканаў ролю Бората — казахскага журналіста, які шакуе Захад сваімі «казахскімі» ўяўленнямі пра мараль, сям’ю, права.

Як не дзіўна, фільм «Дыктатар», прэм’ера якога адбылася 22 мая, не быў забаронены ў Казахстане. Справа не толькі ў тым, што сам палітычны рэжым у Казахстане больш ліберальны, чым у суседнім Таджыкістане і Туркменістане, дзе фільм трапіў у чорны спіс. Папросту ў галоўнай ролі зняўся Саша Барон. Раней у фільме «Борат» ён выканаў ролю Бората — казахскага журналіста, які шакуе Захад сваімі «казахскімі» ўяўленнямі пра мараль, сям’ю, права. Пасля гэтага «Бората» нават на нейкі час у Казахстане забаранілі за дыскрэдытацыю дзяржавы, аднак не так даўно забарону знялі. «Дыктатар» хаця і не выклікаў у Казахстане такой рэакцыі, як «Борат», аднак дыскусія наконт карціны ідзе актыўна. Праўда, фільм больш крытыкуюць за жарты з ісламскага менталітэту. Самае цікавае, што чыноўнікі вырашылі перастрахавацца ад таго, што звычайныя людзі могуць пабачыць, як «слугі народа» смяюцца з «Дыктатара». Адміністрацыя шматлікіх дзяржаўных устаноў негалосна рэкамендавала сваім супрацоўнікам не хадзіць на «Дыктатара».

Паводле казахскай прэсы

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-12-21 18:10:02
З высмейваннем крытыкаў С. Алексіевіч пан аўтар прыпазніўся дзён на 10: на гэтай дзялцы папрацавалі ўжо І. Халіп ды інш. Здаецца, ніхто з крытыкаў не казаў, што ў пісьменніцы "нічога
беларускага". У свой час высоўваліся маральныя прэтэнзіі, напрыклад, тут: pazniak.info/page_ab_maralnay_nizastsi



Разумныя замежнікі і да рашэння Нобелеўскага камітэта ведалі, што Беларусь - гэта не толькі Лукашэнка, а на дурных арыентавацца - сябе не паважаць. Баюся, ім у вушы слова "Беларусь"
як уляцела, так і вылеціць...

Каментаваць