Казахстан. Дзе піва, там і разведка

Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Казахстана, нечакана прыняў рашэнне пра рэформу службы знешняй разведкі. Старая структура — Служба знешняй бяспекі (па-казахску “Барлау) была расфармавана, а замест яе створаны новы орган пад назвай “Сырбар. Некаторыя звязваюць стварэнне казахскага ЦРУ з энергетычнымі войнамі ў рэгіёне. Другія кажуць, што неабходнасць рэформы была прадыктаваная задачай больш эфектыўнага змагання з апазіцыянерамі, якія хаваюцца ад казахскіх уладаў за мяжой.

Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Казахстана, нечакана прыняў рашэнне пра рэформу службы знешняй разведкі. Старая структура — Служба знешняй бяспекі (па-казахску “Барлау) была расфармавана, а замест яе створаны новы орган пад назвай “Сырбар. Некаторыя звязваюць стварэнне казахскага ЦРУ з энергетычнымі войнамі ў рэгіёне. Другія кажуць, што неабходнасць рэформы была прадыктаваная задачай больш эфектыўнага змагання з апазіцыянерамі, якія хаваюцца ад казахскіх уладаў за мяжой. Так, у Вене акапаўся былы зяць Назарбаева, які час ад часу кідае кампрамат на атачэнне Назарбаева. Пакуль спецыялісты разбіраюцца ў асаблівасцях палітыкі Астаны, простыя людзі смяюцца. “Сырбар перакладаецца з казахскай мовы на беларускую як “ёсць піва.
Па матэрыялах Zona.Kz (Казахстан)

Каментаваць