Казахстан. Гародніна — зброя апазіцыі

Дзіўныя формы набывае апазіцыйная дзейнасць у аўтарытарных краінах былога СССР. Так, актывісты казахскай партыі «Азат» правялі пратэстную акцыю-выставу «Мова як орган і яе ўжыванне ва ўмовах сучаснага Казахстана». Мерапрыемства прысвяцілі асуджанаму журналісту Рамазану Есергепаву. Рамазан Есергепаў у жніўні быў асуджаны на 3 гады турмы і 2 гады абмежавання ў выдавецкай дзейнасці. Яго знайшлі вінаватым у незаконным набыцці службовай таямніцы Камітэта нацыянальнай бяспекі (КНБ) і друкаванні яе ў газеце.

Дзіўныя формы набывае апазіцыйная дзейнасць у аўтарытарных краінах былога СССР. Так, актывісты казахскай партыі «Азат» правялі пратэстную акцыю-выставу «Мова як орган і яе ўжыванне ва ўмовах сучаснага Казахстана». Мерапрыемства прысвяцілі асуджанаму журналісту Рамазану Есергепаву. Рамазан Есергепаў у жніўні быў асуджаны на 3 гады турмы і 2 гады абмежавання ў выдавецкай дзейнасці. Яго знайшлі вінаватым у незаконным набыцці службовай таямніцы Камітэта нацыянальнай бяспекі (КНБ) і друкаванні яе ў газеце. Праваабарончыя арганізацыі Казахстана і свету лічаць гэта парушэннем правоў чалавека. У якасці экспанатаў на выставе былі прадстаўлены розныя стравы з гародніны, садавіны і іншых прадуктаў. Напрыклад, дыня, у якой замест рота турэмная рашотка, інсталяцыя называлася «Самацэнзура». Гледачам асабліва спадабалася дыня, на якой вусны — з бурака, морквы і таматаў. Дзіўна, але народу на выставу прыйшло вельмі шмат.

Па матэрыялах «Азылык» (Казахстан)

Каментаваць