Казахстан. Хуліганы справакавалі вайну

28 кастрычніка пачалася вайна паміж Кітаем і Казахстанам. На мяжы адбыліся сутыкненні паміж рэгулярнымі часткамі абедзвюх краін.Такую інфармацыю атрымалі ў той жа дзень шматлікія карыстальнікі інтэрнэту на свае паштовыя адрасы. Была ўказана крыніца — інфармацыйная служба «Интерфакс-Казахстан» (яе супрацоўнікі пазней заявілі, што гэта дэзінфармацыя). Нягледзячы на тое, што навіна яўна была непраўдападобнай, яе пачалі ахвотна перасылаць сябрам і знаёмым.

28 кастрычніка пачалася вайна паміж Кітаем і Казахстанам. На мяжы адбыліся сутыкненні паміж рэгулярнымі часткамі абедзвюх краін.Такую інфармацыю атрымалі ў той жа дзень шматлікія карыстальнікі інтэрнэту на свае паштовыя адрасы. Была ўказана крыніца — інфармацыйная служба «Интерфакс-Казахстан» (яе супрацоўнікі пазней заявілі, што гэта дэзінфармацыя). Нягледзячы на тое, што навіна яўна была непраўдападобнай, яе пачалі ахвотна перасылаць сябрам і знаёмым. Аднак тыя, хто больш-менш ведае геаграфію Казахстана, адразу зразумелі, што аўтары сенсацыі памыліліся, апісваючы мясцовасць, дзе быццам адбываюцца крывавыя баі паміж казахамі і кітайцамі. Але Камітэт нацыянальнай бяспекі Казахстана жартаў не любіць. 29 кастрычніка прэс-сакратар КНБ заявіў, што яго служба пачынае пошук аўтараў правакацыі.

Па матэрыялах «Караван» (Казахстан)

Каментаваць