Казахстан. Казахскую мову перавядуць на лацінку

Такі прагноз выдаў Бурыхан Нурмухамедаў, намеснік старшыні партыі “Ак Жол (галоўная афіцыйная партыя ў Казахстане). Нагадаем, што казахі пісалі на лацінцы да 1939 года, калі перайшлі на кірыліцу. Нурмухамедаў тлумачыць прычыну рэформы правапісу наступным чынам: “Першы прэзідэнт Казахстана хоча застацца ў гісторыі не толькі як першы кіраўнік незалежнай казахскай дзяржавы, але і як будаўнік асноў дзяржаўнасці. Ён заклаў новую сталіцу, напрыклад. І зараз сама гістарычная логіка дыктуе, каб лёсавызначальнае рашэнне пра будучыню казахскай мовы было прынята пры ім.

Такі прагноз выдаў Бурыхан Нурмухамедаў, намеснік старшыні партыі “Ак Жол (галоўная афіцыйная партыя ў Казахстане). Нагадаем, што казахі пісалі на лацінцы да 1939 года, калі перайшлі на кірыліцу. Нурмухамедаў тлумачыць прычыну рэформы правапісу наступным чынам: “Першы прэзідэнт Казахстана хоча застацца ў гісторыі не толькі як першы кіраўнік незалежнай казахскай дзяржавы, але і як будаўнік асноў дзяржаўнасці. Ён заклаў новую сталіцу, напрыклад. І зараз сама гістарычная логіка дыктуе, каб лёсавызначальнае рашэнне пра будучыню казахскай мовы было прынята пры ім. Называецца нават дата рэформы — чэрвень наступнага года, калі ў Казахстане адбудзецца курултай цюркскіх народаў. Наколькі можна верыць Бурыхану, цяжка сказаць. Аднак нешта тут сапраўды адбываецца. Так, сайты некаторых міністэрстваў Казахстана маюць лацінскую версію. Дарэчы, палітык лічыць, што перавод казахскай мовы на лацінку дасць штуршок для пачатку падобнай рэформы ў Расіі.

Па матэрыялах расійскай прэсы

Каментаваць