Казахстан. Назарбаеў прапанаваў стварыць новую валюту

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў занепакоены не толькі крызісным станам казахстанскай гаспадаркі. Ён шукае сцэнары выратавання для ўсяго свету. На старонках “Российской газеты Назарбаеў прапанаваў увесці пад кантролем ААН новую глабальную валюту. Яна будзе называцца “акметал. Хаця афіцыйны сайт прэзідэнта інфармуе, што сусветная эканамічная эліта з захапленнем рэагуе на назарбаеўскі праект, а Ангела Меркель ужо нават вывучае яго дэталі, казахская грамадскасць вельмі іранічна каментуе ідэю.

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў занепакоены не толькі крызісным станам казахстанскай гаспадаркі. Ён шукае сцэнары выратавання для ўсяго свету. На старонках “Российской газеты Назарбаеў прапанаваў увесці пад кантролем ААН новую глабальную валюту. Яна будзе называцца “акметал. Хаця афіцыйны сайт прэзідэнта інфармуе, што сусветная эканамічная эліта з захапленнем рэагуе на назарбаеўскі праект, а Ангела Меркель ужо нават вывучае яго дэталі, казахская грамадскасць вельмі іранічна каментуе ідэю. Раней прэзідэнт Казахстана ўжо прапанаваў стварыць ЕНРА (Еўразійская наднацыянальная разліковая адзінка). А ў 2003 годзе ён насіўся з ідэяй асобнай валюты для ЕўраЗАС пад назвай “алтын. Аднак каскад жартоўных каментараў на апазіцыйных сайтах дорага каштаваў іх выдаўцам — 23 лютага ўсе апазіцыйныя сайты краіны былі заблакаваны.
Па матэрыялах казахскай службы “Радыё Свабода

Каментаваць