Казахстан. Назарбаеў прыдумаў чарговую валюту

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбеў працягвае прыдумваць новыя рэгіянальныя валюты. 11 сакавіка ён выступіў з ідэяй стварэння валюты для краін Еўразійскай эканамічнай садружнасці (ЕўрАзЭС) пад назвай “еўраз. Як заявіў казахскі лідэр, стварэнне такой валюты пазбавіць дзяржавы блоку ад глабальных рызык і дазволіць праводзіць стабільныя інвестыцыі ў розныя сектары. Астана ўжо заклікала іншых сяброў Садружнасці да стварэння працоўнай групы па праекту “еўраза.

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбеў працягвае прыдумваць новыя рэгіянальныя валюты. 11 сакавіка ён выступіў з ідэяй стварэння валюты для краін Еўразійскай эканамічнай садружнасці (ЕўрАзЭС) пад назвай “еўраз. Як заявіў казахскі лідэр, стварэнне такой валюты пазбавіць дзяржавы блоку ад глабальных рызык і дазволіць праводзіць стабільныя інвестыцыі ў розныя сектары. Астана ўжо заклікала іншых сяброў Садружнасці да стварэння працоўнай групы па праекту “еўраза. Аднак эксперты, асабліва расійскія, лічаць, што валютныя ініцыятывы Назарбаева — гэта спроба перакласці на Расію цяжкасці казахскай эканомікі. Казахскі экспарт, галоўны артыкул якога сыравіна, скарачаецца. Валюты ў Назарбаева ўсё менш, між тым Казахстану трэба плаціць працэнты па знешняму доўгу, які набліжаецца да астранамічнай сумы — 106 мільярдаў долараў. Дарэчы, раней казахскі прэзідэнт выступаў за ўвядзенне сусветных грошаў — “акметал.


Па матэрыялах “Zona.KZ (Казахстан)
 

Каментаваць