Казахстан. Назарбаеў шукае статыстаў на выбары

Казахскі ЦВК падвёў канчатковыя вынікі першага этапу выбарчай кампаніі. Вынікі не задаволілі ўладу: сур’ёзныя апаненты Нурсултана Назарбаева выбары праігнаравалі. Стаўка на дэманстратыўную перамогу над супернікамі дзейснага кіраўніка дзяржавы правалілася. Пасля таго, як стала вядома, што замест рэферэндуму адбудуцца датэрміновыя выбары, сярод прыхільнікаў Назарбаева пераважалі шапказакідальніцкія настроі.

Казахскі ЦВК падвёў канчатковыя вынікі першага этапу выбарчай кампаніі. Вынікі не задаволілі ўладу: сур’ёзныя апаненты Нурсултана Назарбаева выбары праігнаравалі. Стаўка на дэманстратыўную перамогу над супернікамі дзейснага кіраўніка дзяржавы правалілася. Пасля таго, як стала вядома, што замест рэферэндуму адбудуцца датэрміновыя выбары, сярод прыхільнікаў Назарбаева пераважалі шапказакідальніцкія настроі. Сэнс іх быў наступны: Нурсултан Назарбаеў набярэ не меней 95% галасоў, апазіцыя не ў стане высунуць адзінага кандыдата, яна слабая, разрознена і не ўяўляе пагрозы дзейнаму прэзідэнту. Аднак усё ідзе інакш, чым пралічвалі праўладныя паліттэхнолагі. Самыя вядомыя і аўтарытэтныя апаненты Назарбаева адмовіліся ісці на выбары. Цяпер Назарбаеву тэрмінова шукаюць статыста з лагеру «незалежных» кандыдатаў. Пакуль гэта нагадвае шоў. Нават чыноўнікі прызнаюць, што ў гэтых кандыдатаў «не ўсё ў парадку з галавой». Не вядома, як улады будуць выходзіць з сітуацыі. Пакуль яны называюць апазіцыянераў «пігмеямі» і кажуць, што не ўдзельнічаць у выбарах апазіцыянераў прымусілі нейкія замежныя цэнтры.

Па матэрыялах казахскай прэсы

Каментаваць