Казахстан. Назарбаеў стане ханам?

Прыхільнікі прэзідэнта Казахстана агучылі новую ідэю — абвясціць Нурсултана Назарбаева ханам. Ініцыятыву падаў Камалідзін Дулатаў, прэзідэнт фонду «Казахскае ханства», які быў створаны ў 2000 годзе. Для рэалізацыі праекту фонд збіраецца правесці рэферэндум. Дулатаў лічыць усталяванне ханства ў Казахстане найбольш аптымальнай стратэгіяй, таму што гэта звычай продкаў. «Час узгадаць свае вытокі. Я ўпэўнены, што тытул хана паслужыць для нашага прэзідэнта моцным стымулам для далейшай плённай працы па паляпшэнні дабрабыту свайго народа», — кажа старшыня фонду.

Прыхільнікі прэзідэнта Казахстана агучылі новую ідэю — абвясціць Нурсултана Назарбаева ханам. Ініцыятыву падаў Камалідзін Дулатаў, прэзідэнт фонду «Казахскае ханства», які быў створаны ў 2000 годзе. Для рэалізацыі праекту фонд збіраецца правесці рэферэндум. Дулатаў лічыць усталяванне ханства ў Казахстане найбольш аптымальнай стратэгіяй, таму што гэта звычай продкаў. «Час узгадаць свае вытокі. Я ўпэўнены, што тытул хана паслужыць для нашага прэзідэнта моцным стымулам для далейшай плённай працы па паляпшэнні дабрабыту свайго народа», — кажа старшыня фонду. Самі ўлады пакуль ідэю не каментуюць. Дарэчы, у Казахстане не першы раз прапануюць абвясціць Назарбаева ханам. Незадоўга да палітычнай эміграцыі, у 2007 годзе, такую ініцыятыву падаваў Рахат Аліеў, тагачасны зяць прэзідэнта Казахстана.

Па матэрыялах «Аззатык» (Казахстан)

Каментаваць