Казахстан. Назарбаеў зноў хоча ісці на выбары

Дарадчык прэзідэнта Казахстана Ермухамет Ертысбаеў заявіў, што Нурсултан Назарбаеў будзе кандыдатам на выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2012 годзе. Па яго словах, пра гэта Лідэр нацыі (адзін з афіцыйных тытулаў Назарбаева) паведаміў яму ў прыватнай размове 3 верасня. “Наступнае вырашальнае дзесяцігоддзе, мы, я ўпэўнены, паспяхова пройдзем з нашым прэзідэнтам", — сказаў Ертысбаеў. Гэтыя словы выклікалі гучную рэакцыю. Справа ў тым, што ў апошні час усе настроіліся на тое, што ў 2012-м Назарбаеў нарэшце сыдзе.

Дарадчык прэзідэнта Казахстана Ермухамет Ертысбаеў заявіў, што Нурсултан Назарбаеў будзе кандыдатам на выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2012 годзе. Па яго словах, пра гэта Лідэр нацыі (адзін з афіцыйных тытулаў Назарбаева) паведаміў яму ў прыватнай размове 3 верасня. “Наступнае вырашальнае дзесяцігоддзе, мы, я ўпэўнены, паспяхова пройдзем з нашым прэзідэнтам", — сказаў Ертысбаеў. Гэтыя словы выклікалі гучную рэакцыю. Справа ў тым, што ў апошні час усе настроіліся на тое, што ў 2012-м Назарбаеў нарэшце сыдзе. Тым больш, што тытул Лідэр нацыі гарантуе яму прававую бяспеку і захоўвае права ўплываць на курс палітычнага пераемніка. І вось цяпер старая песня: нагадаем, што Назарбаеў кіруе Казахстанам яшчэ з часоў СССР, калі быў першым сакратаром мясцовай кампартыі. У незалежным Казахстане ён тры разы абіраўся на пасаду прэзідэнта. Акрамя таго, тэрмін прэзідэнцкага праўлення быў падоўжаны з пяці да сямі гадоў. Публіка, калі меркаваць па блогах, у шоку ад слоў прэзідэнцкага дарадчыка. “Вось яшчэ адна сямігодка карупцыі, — сумна пракаментаваў адзін з наведвальнікаў інтэрнэта.


Па матэрыялах казахскай прэсы

 

Каментаваць