Казахстан. Назарбаеву кампенсавалі Нобелеўскую прэмію

Казахскае грамадства актыўна абмяркоўвае новую ініцыятыву ўраду. Прэм'ер-міністр Карым Масімаў прыняў рашэнне пра ўзнагароджанне прэзідэнта краіны Нурсултана Назарбаева вышэйшай дзяржаўнай узнагародай — ордэнам "Халык Кахарманы" ("Народны герой". Званне "Халык Кахарманы" — вышэйшая ўзнагарода ў Казахстане. Іншая справа, нашто яна Назарбаеву, які толькі год таму атрымаў тытул "Елбасы" (нацыянальны лідар)? Цяпер афіцыйны тытул казахскага гаранта становіцца вельмі складаным: "Елбасы Халык Кахарманы".

Казахскае грамадства актыўна абмяркоўвае новую ініцыятыву ўраду. Прэм'ер-міністр Карым Масімаў прыняў рашэнне пра ўзнагароджанне прэзідэнта краіны Нурсултана Назарбаева вышэйшай дзяржаўнай узнагародай — ордэнам "Халык Кахарманы" ("Народны герой". Званне "Халык Кахарманы" — вышэйшая ўзнагарода ў Казахстане. Іншая справа, нашто яна Назарбаеву, які толькі год таму атрымаў тытул "Елбасы" (нацыянальны лідар)? Цяпер афіцыйны тытул казахскага гаранта становіцца вельмі складаным: "Елбасы Халык Кахарманы". Большасць каментатараў на форумах пабачылі ў гэтай узнагародзе кампенсацыю для Назарбаева за тое, што ён так і не мог атрымаць Нобелеўскую прэмію міру, на якую вельмі разлічваў у гэтым годзе. Хаця не выключана, што мы маем справу з тыповым падхалімажам. Падпісваючы закон пра наданне Назарбаеву тытула Народны герой, прэм'ер-міністр сказаў: "Гэта, напэўна, самы важныя дакумент, які я калі-небудзь у сваім жыцці падпісваў".

Паводле казахскай прэсы
 

Каментаваць