Казахстан. Невядомы раман маладога Назарбаева

Казахская служба «Радыё Свабода» апублікавала рамантычную гісторыю пра невядомае каханне Нурсултана Назарбаева да кіргізскі Туран. У 1961 годзе малады сталявар Нурсултан прыехаў у Фрунзе (так тады называўся Бішкек), каб прапанаваць руку і сэрца знаёмай свайго сябра Марата. Але Нурсултана чакала фіяска: бацька дзяўчыны не захацеў аддаваць дачку «ў далёкі Казахстан». І тады абражаны Нурсултан тут жа закруціў раман з лепшай сяброўкай Туран. Аднак гэта не спадабалася Марату.

Казахская служба «Радыё Свабода» апублікавала рамантычную гісторыю пра невядомае каханне Нурсултана Назарбаева да кіргізскі Туран. У 1961 годзе малады сталявар Нурсултан прыехаў у Фрунзе (так тады называўся Бішкек), каб прапанаваць руку і сэрца знаёмай свайго сябра Марата. Але Нурсултана чакала фіяска: бацька дзяўчыны не захацеў аддаваць дачку «ў далёкі Казахстан». І тады абражаны Нурсултан тут жа закруціў раман з лепшай сяброўкай Туран. Аднак гэта не спадабалася Марату. Ён напісаў Назарбаеву ліст пра тое, што дзяўчына знайшла сабе хлопца, і раўнівы Нурсултан перапыніў адносіны. Вось такая вартая Шэкспіра гісторыя. Хто ведае, як склалася гісторыя Казахстану, калі б не інтрыгі Марата?

Па матэрыялах казахскай службы «Радыё Свабода»

Каментаваць