Казахстан. Новыя казусы казахскай Феміды

Улады Казахстана ў чарговы раз дэманструюць забаўную трактоўку права, выношваючы планы забароны Камуністычнай партыі Казахстана (КПК). Гэта незвычайная гісторыя пачалася ўвосень мінулага года. 5 кастрычніка было апублікавана паведамленне, што Міжраённы адміністрацыйны суд горада Алма-Аты прыпыніў дзейнасць Камуністычнай партыі Казахстана на шэсць месяцаў за ўдзел у апазіцыйным руху «Народныя фронт».

Улады Казахстана ў чарговы раз дэманструюць забаўную трактоўку права, выношваючы планы забароны Камуністычнай партыі Казахстана (КПК). Гэта незвычайная гісторыя пачалася ўвосень мінулага года. 5 кастрычніка было апублікавана паведамленне, што Міжраённы адміністрацыйны суд горада Алма-Аты прыпыніў дзейнасць Камуністычнай партыі Казахстана на шэсць месяцаў за ўдзел у апазіцыйным руху «Народныя фронт». На самай справе ўсім было відавочна, што гэта зроблена для таго, каб не дапусціць удзелу камуністаў у снежаньскіх парламенцкіх выбарах і правесці ў парламент лаяльную Назарбаеву Народную Кампарыю. Зараз жа менавіта таму, што КПК не ўдзельнічала ў выбарах, ёй пагражае забарона. Такі параграф сапраўды існуе ў казахскім законе пра партыі. Камуністы разумеюць, што шансаў давесці абсурднасць учынкаў чыноўнікаў Мінюста мала, і таму робяць стаўку на міжнародную салідарнасць. У абарону аднадумцаў ужо выступілі шэраг камуністычных партый блізкага і далёкага замежжа, сярод якіх нават забароненая кампартыя Літвы.

Паводле казахскай прэсы

Каментаваць