Казахстан. Першапродкі арыйцаў

Віцэ-прэзідэнт Казахстанскай нацыянальнай акадэміі прыродазнаўчых навук Ерэнгаіп Амараў зрабіў сенсацыйную заяву: прарадзіма арыйскай расы — не дзе-небудзь, а ў стэпах Казахстана. Прычым гэты факт, па словах навукоўца, быў вядомы яшчэ ў часы СССР, але не афішаваўся, каб не праводзіць паралель паміж міралюбнымі савецкімі казахамі і нямецкімі нацыстамі-заваёўнікамі. Па словах навукоўца, паселішчы, у якіх жылі арыйцы, былі знойдзеныя недалёка ад Кастаная.

Віцэ-прэзідэнт Казахстанскай нацыянальнай акадэміі прыродазнаўчых навук Ерэнгаіп Амараў зрабіў сенсацыйную заяву: прарадзіма арыйскай расы — не дзе-небудзь, а ў стэпах Казахстана. Прычым гэты факт, па словах навукоўца, быў вядомы яшчэ ў часы СССР, але не афішаваўся, каб не праводзіць паралель паміж міралюбнымі савецкімі казахамі і нямецкімі нацыстамі-заваёўнікамі. Па словах навукоўца, паселішчы, у якіх жылі арыйцы, былі знойдзеныя недалёка ад Кастаная. Арыйцы, быццам, жылі ў Казахстане 30–40 тысяч гадоў таму, а пасля рушылі з казахскіх стэпаў на поўдзень, у прыватнасці, у Індыю. Версія не выклікала скандалу, паколькі фантастычных тэорый пра паходжанне казахаў нямала. Так, брытанскі рэжысёр Говард Рэйд апублікаваў кнігу "Кароль Артур — кароль цмокаў", у якой высунуў тэорыю пра тое, што легендарны брытанскі рыцар быў родам з Казахстана. У Казахстане правялі аналіз ДНК, які быццам аказаўся падобны на генетычны код шатландцаў. А другі навуковец-казах знайшоў у лексіцы індзейцаў Паўночнай Амерыкі казахскія словы. Між іншым, суседзі-кіргізы пайшлі яшчэ далей. Нядаўні кандыдат у прэзідэнты Кыргызстана Арстанбек Абдылдаеў падчас выбараў казаў, што кіргізы былі першымі людзьмі на зямлі.

Па матэрыялах казахскай прэсы
 

Каментаваць