Казахстан. Пратэсты супраць казахскай тапанімікі

Жыхары гораду Петрапаўласк (сталіца Паўночнай Казахскай вобласці) узняліся на абарону назвы свайго гораду. 22 верасня пісьменнік, дэпутат парламента Жарасбай Сулейманаў звярнуўся з дэпутацкім запытам да прэм’ер-міністра, патрабуючы пераназваць Петрапаўласк у Кызылжар. Гэта патрабаванне падтрымалі яшчэ чатырнаццаць дэпутатаў парламента. Навіна пра падзеі ў Астане выклікала шок у саміх жыхароў Петрапаўласку, 70 працэнтаў насельніцтва якога — этнічныя рускія. Літаральна за два дні сабрана каля тысячы подпісаў у абарону старой назвы.

Жыхары гораду Петрапаўласк (сталіца Паўночнай Казахскай вобласці) узняліся на абарону назвы свайго гораду. 22 верасня пісьменнік, дэпутат парламента Жарасбай Сулейманаў звярнуўся з дэпутацкім запытам да прэм’ер-міністра, патрабуючы пераназваць Петрапаўласк у Кызылжар. Гэта патрабаванне падтрымалі яшчэ чатырнаццаць дэпутатаў парламента. Навіна пра падзеі ў Астане выклікала шок у саміх жыхароў Петрапаўласку, 70 працэнтаў насельніцтва якога — этнічныя рускія. Літаральна за два дні сабрана каля тысячы подпісаў у абарону старой назвы. У горадзе пачалася кампанія пратэсту ў выглядзе нашэння жоўтых стужак на адзенні, якія сімвалізуюць нязгоду з рэформай. Абаронцы старой назвы гораду кажуць, што Петрапаўласк — гістарычная назва гораду. А галоўны аргумент ініцыятараў перайменавання — ліст казахскага хана да ваеннай адміністрацыі з просьбай адкрыць у наваколлях будучага Петрапаўласка кірмаш, які казахі звалі кірмашом Кызылжар. Ліст датаваны пачаткам VIII стагоддзя. Як лічыць той жа Сулейманаў, прысутнасць на карце рэлігійных назваў (Петрапаўласк яўна паходзіць ад імён хрысціянскіх апосталаў Пятра і Паўла) супярэчыць канстытуцыі, якая сцвярджае, што Казахстан свецкая дзяржава.

Паводле казахскай прэсы

 

Каментаваць