Казахстан. Серыял пра дзяцінства Назарбаева

Пад Алма-Атой пачаліся здымкі фільма пад назвай «Неба майго дзяцінства», які распавядае пра дзяцінства прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Па інфармацыі мясцовых СМІ, Нурсултана ў фільме будзе іграць пяцігадовы Нурдаўлет. Адмыслова для здымак фільма Нурдаўлет вучыўся скакаць на кані, асвойваў урокі тэатральнага майстэрства. Яго настаўнік — акцёр Паўднёва-Казахстанскага абласнога драматычнага тэатра Мухан Шакіраў — адзначае неверагодную харызму і талент хлопчыка і прадказвае яму вялікую акцёрскую будучыню.

Пад Алма-Атой пачаліся здымкі фільма пад назвай «Неба майго дзяцінства», які распавядае пра дзяцінства прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Па інфармацыі мясцовых СМІ, Нурсултана ў фільме будзе іграць пяцігадовы Нурдаўлет. Адмыслова для здымак фільма Нурдаўлет вучыўся скакаць на кані, асвойваў урокі тэатральнага майстэрства. Яго настаўнік — акцёр Паўднёва-Казахстанскага абласнога драматычнага тэатра Мухан Шакіраў — адзначае неверагодную харызму і талент хлопчыка і прадказвае яму вялікую акцёрскую будучыню. Прэм’ера фільма чакаецца 6 ліпеня — да 70-годдзя казахскага лідэра.

Па матэрыялах казахскай прэсы

Каментаваць