Казахстан. Стынг — апошняя надзея казахаў

Гісторыя пра тое, як Стынг, брытанская рок-зорка, адмяніў канцэрт у Астане ў знак салідарнасці з бастуючымі нафтавікамі, нарабіла сярод казахаў шмат шуму. Здаецца, перапалохаліся і ўлады. Яны перасталі ціснуць на забастоўшчыкаў і зараз шукаюць з імі кампраміс. Гэты факт адразу надаў Стынгу рэнаме абаронцы народу. Як перадае казахская прэса, на адрас музыкі цяпер пішуць усе пакрыўджаныя ўладай. Так, ліст у брытанскае пасольства з паметкай «Для Стынга» даслалі двое былых міліцыянераў, якіх, па іх словах, незаконна звольнілі з працы.

Па матэрыялах казахскай прэсы

Каментаваць