Казахстан. У школах будзе «Нурсултаназнаўства»

Увесці школьны прадмет «Нурсултаназнаўства», дзе будзе вывучацца біяграфія прэзідэнта Назарбаева, прапанаваў кіраўнік прэзідэнцкага фонду. Ініцыятыва была агучана падчас прэзентацыі кнігі пра Нурсултана Назарбаева. Яе назва «Ушконыр — залатыя яслі». Кніга распавядае пра дзіцячыя і школьныя гады Нурсултана Назарбаева, пра людзей, сярод якіх ён жыў, пра яго жыццёвы шлях. Кніга вельмі цікавая. Напрыклад, апавядае пра тое, як аднойчы, у далёкім дзяцінстве, Нурсултан ледзь было не памёр ад адзёру.

Увесці школьны прадмет «Нурсултаназнаўства», дзе будзе вывучацца біяграфія прэзідэнта Назарбаева, прапанаваў кіраўнік прэзідэнцкага фонду. Ініцыятыва была агучана падчас прэзентацыі кнігі пра Нурсултана Назарбаева. Яе назва «Ушконыр — залатыя яслі». Кніга распавядае пра дзіцячыя і школьныя гады Нурсултана Назарбаева, пра людзей, сярод якіх ён жыў, пра яго жыццёвы шлях. Кніга вельмі цікавая. Напрыклад, апавядае пра тое, як аднойчы, у далёкім дзяцінстве, Нурсултан ледзь было не памёр ад адзёру. «Вясковы лекар сказаў, што Нурсултану ўжо не жыць, і загадаў адвезці яго дахаты. Нурсултана везлі на возе. Хлопчык трызніў, у яго была высокая тэмпература», — распавядае аўтар кнігі. Далей гэта легенда распавядае, што Нурсултан нечакана апрытомнеў, паглядзеў, што ўжо ноч і свеціць месяц. Тады хлопчык сказаў: «Хіба Месяц вышэй за Бога? Месяц усміхаецца, а доктар сказаў, што я памру? Як гэта я памру? Не, я аспрэчваю хваробу». І так Нурсултан вылечыўся і ўстаў на ногі.

Па матэрыялах казахскай службы «Радыё Свабода»

Каментаваць