Казахстан. Усе на барацьбу з блогам

Рахат Аліеў, кроўны праціўнік казахскага прэзідэнта Нурсултана Назарбаева, яго былы зяць, які цяпер хаваецца ў Вене, арыгінальна пракаментаваў новы казахскі закон пра СМІ. Ніжняя палата парламента Казахстана ўхваліла ў першым чытанні законапраект, які дазваляе пракуратуры разглядаць блогі і нават інтэрнэт-форумы як сродкі СМІ. Адпаведна, іх аўтары падлягаюць адміністратыўнай і нават крымінальнай адказнасці. Пакуль журналісты і блогеры пратэстуюць, ужо згаданы Рахат Аліеў адзначае, што ўлады, калі прымалі закон, хацелі аднаго: напужаць блогераў, каб тыя не перадрукоўвалі яго матэрыялы.

Рахат Аліеў, кроўны праціўнік казахскага прэзідэнта Нурсултана Назарбаева, яго былы зяць, які цяпер хаваецца ў Вене, арыгінальна пракаментаваў новы казахскі закон пра СМІ. Ніжняя палата парламента Казахстана ўхваліла ў першым чытанні законапраект, які дазваляе пракуратуры разглядаць блогі і нават інтэрнэт-форумы як сродкі СМІ. Адпаведна, іх аўтары падлягаюць адміністратыўнай і нават крымінальнай адказнасці. Пакуль журналісты і блогеры пратэстуюць, ужо згаданы Рахат Аліеў адзначае, што ўлады, калі прымалі закон, хацелі аднаго: напужаць блогераў, каб тыя не перадрукоўвалі яго матэрыялы. «Улада больш за ўсё на свеце баіцца, што блогеры будуць перадрукоўваць маю кнігу «Хрышчоны цесць», — піша на сваёй старонцы ў ЖЖ Аліеў. Ён таксама прагназуе, што хутка інтэрнэт забароняць цалкам. Застаецца дадаць, што чытаць блог Аліева ў Казахстане ўсё роўна немагчыма: ён даўно заблакаваны спецслужбамі.

Па матэрыялах казахскай прэсы і блогу Рахата Аліева

Каментаваць