Кенія. Злучаныя Штаты Афрыкі не за гарамі

Кенія. Злучаныя Штаты Афрыкі не за гарамі

 

Кенія. Злучаныя Штаты Афрыкі не за гарамі

    У Найробі завяршыў працу саміт Афрыканскага Саюзу. Галоўным пытаннем на ім стала стварэнне наддзяржаўнага органу для ўсяго кантыненту. Менавіта пры абмеркаванні гэтага пытання сутыкнуліся самыя ўплывовыя краіны ў Афрыцы -- Лівія, якая патрабуе шчыльнай інтэграцыі, і Паўднёвая Афрыка, якой і без усякіх інтэграцый добра. Справа закончылася кампрамісам: праект рэзалюцыі лівійскага правадыра Муамара Кадафі наконт абвешчання Злучаных Штатаў Афрыкі (ЗША), большасць дэлегатаў вырашыла пакуль не разглядаць. Затое ў якасці кампенсацыі абралі таго ж Кадафі старшынёй Афрыканскага Саюзу. Спецыялісты лічаць, што тактычна ў гэтым канфлікце перамог Трыпалі. У прэзідэнта ПАР Мбекі хутка заканчваецца апошняя прэзідэнцкая кадэнцыя, і ў перспектыве Кадафі можа дабіцца абвяшчэння Злучаных Штатаў Афрыкі. Аднак не выключана, што ЗША патрэбныя Кадафі проста як забаўка, як сродак атрымаць новы гучны тытул. Аўтар “Зялёнай кнігі быццам калекцыяніруе іх. Так, нядаўна збор правадыроў афрыканскіх плямён абраў яго правадыром правадыроў.  

Каментаваць