Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Кіберспартоўцы атрымаюць медалі на Азіяцкіх гульнях 2022 года

Алімпійскі савет Азіі уключыў кіберспорт у праграму Азіяцкіх гульняў 2022 года, якія пройдуць у кітайскім горадзе Ханчжоу, правінцыя Чжэцзян.
Азіяцкія гульні — спартовае мерапрыемства, якое праходзіць кожныя чатыры гады. Гульні арганізуе Алімпійскі савет Азіі (АСА) пад наглядам Міжнароднага алімпійскага камітэта. Як правіла, у праграму Азіяцкіх гульняў уваходзяць традыцыйныя віды спорту, аднак цяпер арганізатары вырашылі ўключыць у праграму і кіберспорт.

Кіберспартоўцы на Азіяцкіх гульнях 2022 года будуць выступаць у якасці паўнапраўных удзельнікаў спаборніцтваў і па выніках атрымаюць медалі ў залежнасці ад занятых месцаў. Па словах прадстаўнікоў АСА, рашэнне ўключыць кіберспорт ў праграму Азіяцкіх гульняў адлюстроўвае «хуткі рост папулярнасці і развіццё гэтага новага фармату спартыўных мерапрыемстваў». На дадзены момант невядома, якія менавіта кампутарныя гульні і жанры будуць уключаны ў праграму Азіяцкіх гульняў у Ханчжоу.

Акрамя Азіяцкіх гульняў 2022 года кіберспорт таксама будзе прадстаўлены ў рамках Азіяцкіх гульняў 2018 гадоў ў Джакарце, аднак у Інданэзіі гэта будуць дэманстрацыйныя спаборніцтвы, якія не ўваходзяць у афіцыйную праграму. Таксама кіберспартоўцы будуць удзельнічаць у Азіяцкіх гульнях па баявых мастацтвах і спаборніцтвах у памяшканнях у 2017 годзе — у праграме чакаюцца матчы ў футбольным сімулятары FIFA 2017, гульнях жанру MOBA, а таксама спаборніцтвы па хуткасным праходжання гульняў.

Паводле nplus1.ru

Каментаваць