Кіеў назваў Расію акупантам усходняй тэрыторыі Украіны

Празаходняй апазіцыі не падабалася, што ў дакуменце няма слова «вайна».

 

Aliaksandr Papko/radyjo.net

Кіеў упарадкаваў юрыдычны статус некантраляванай тэрыторыі на ўсходзе Украіны. У прынятым законе прама гаворыцца пра акупацыю — піша «Dziennik. Gazeta Prawna».

У законе ідзе гаворка пра Данбас. У прэамбуле напісана, што акупацыя пачалася з нападзення ўзброеных фармаванняў ды іншых вайсковых структур Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны, а таксама арганізацыі і падтрымкі Расіяй тэрарыстычнай дзейнасці.

Кіеў не будзе прызнаваць дакументы, выдадзеныя ўладамі самаабвешчаных Луганскай і Данецкай Рэспублік, акрамя пасведчанняў аб нараджэнні і смерці. Такім чынам прызнаецца незаконнасць змены ўладальнікаў маёмасці, напрыклад, шахтаў. «Адказнасць за матэрыяльныя і маральныя шкоды, нанесеныя ўкраінскай дзяржаве, органам дзяржаўнай улады, муніцыпальным органам, фізічным ды юрыдычным асобам, нясе Расійская Федэрацыя».

Абмеркаванне законапраекту было гарачым. Падчас першага чытання ў кастрычніку мінулага году ў парламенце былі запушчаныя дымавыя шашкі. Агулам было ўнесена амаль сямсот паправак. Празаходняй апазіцыі не падабалася, што ў дакуменце няма слова «вайна». Дэпутат Аляксандр Брыгынец тлумачыў, што такога тэрміну няма ў юрыдычнай мове. Не былі прынятыя радыкальныя папраўкі, якія прадбачвалі ўвядзенне забароны гандлю з Расіяй або зрыў з ёй дыпламатычных адносін. Тым не менш, апазіцыя галасавала за праект, паколькі для яе самае важнае, што Расія была названая акупантам.

 www.radyjo.net

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-01-22 19:25:09
Адзін з "моцных людзей" урада Украіны заявіў год таму, што "ключевая задача пограничников в этом году — выйти на международно признанную границу Украины на Донбассе и в Крыму" http://news.21.by/world/2017/01/17/1286147.html З задачай афіцыйны Кіеў не справіўся, што і было прадказана: http://belisrael.info/?p=9261 І во цяпер такі крок, як непрызнанне дакументаў, акрамя пасведчанняў аб нараджэнні і смерці... "Не дагналі, дык хоць сагрэемся".
  • Лёха Головин (Минск )
  • 2018-01-22 22:43:37
Киев всего лишь назвал вещи --- Своими Именами !! .

Каментаваць