Кіеў гатовы судзіцца з Масквой наконт коштаў на газ

Міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Продан папярэдзіў, што калі Расію не знізіць цану на газ да ранейшага ўзроўню, Кіеў звярнецца ў Стакгольмскі міжнародны арбітраж, паведамляе ВВС.



Украінскія ўлады лічаць непрымальнай цану ў 485 долараў за тысячу кубаметраў, якую на гэтым тыдні агучыў расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў. У сваю чаргу, прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк адзначыў, што ранейшая цана ў 268 долараў за тысячу кубаметраў — гэта збалансаваны рынкавы кошт, і Калі Масква вырашыць вярнуцца да яе, Кіеў гатовы неадкладна правесці ўсе разлікі за папярэднія пастаўкі газу.

У суботу кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер зноў заявіў, што Расія не атрымала ніякіх грошай за сакавіцкія пастаўкі расійскага газу на Украіну.

Нагадаем, на гэтым тыдні "Газпром" двойчы павысіў цану на газ для Украіны, і абгрунтаваў гэта спыненнем дзеяння Харкаўскіх дамоў і тым, што ўкраінскі бок не выканаў абавязацельствы па пагашэнні доўгу за газ.

Каментаваць