Кім Чэн Ын прапанаваў Трампу сустрэцца ў КНДР

Лідар КНДР прапануе правесці наступны этап перамоваў у Паўночнай Карэі. А трэці раўнд можа адбыцца ў ЗША.

Кім Чэн Ын запрашае Дональда Трампа ў Пхеньян

Лідар КНДР Кім Чэн Ын запрасіў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа правесці другі раўнд перамоваў у Пхеньяне ў выпадку поспеху саміту ў Сінгапуры. Пра гэта ў панядзелак, 11 чэрвеня, паведамляе паўднёвакарэйскае выданне "Чунан Ільба".

Мяркуецца, што другі раўнд адбудзецца ў ліпені. Калі ён пройдзе ўдала, трэці раўнд перамоваў можа прайсці восенню ў Вашынгтоне.

Запрашэнне правесці наступныя перамовы ў Пхеньяне амерыканскаму лідару перадаў падчас свайго візіту ў Вашынгтон у пачатку чэрвеня намеснік старшыні ЦК Працоўнай партыі Карэі Кім Ён Чхоль, які прывёз Трампу ліст ад Кім Чэн Ына.

Нагадаем, 10 чэрвеня Кім Чэн Ын прыбыў у Сінгапур на першы ў гісторыі амерыкана-паўночнакарэйскі саміт, які адбудзецца раніцай 12 чэрвеня. На ім кіраўнікі дзвюх дзяржаў павінны будуць абмеркаваць перспектывы дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

Дональд Трамп таксама ўжо знаходзіцца ў Сінгапуры. Адразу па прылёце Трамп заявіў, што «вельмі верыць» у будучую сустрэчу, але адзначыў, што, ідучы на саміт, ён уступае на «невядомую тэрыторыю», таведамляе “Радыё Сваюода.” Яшчэ да вылету амерыканскі прэзідэнт казаў, што верыць у тое, што Кім Чэн Ын «хоча зрабіць нешта значнае для свайго народу».

Паводле korrespondent.net, www.svaboda.org




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць