Кім Чэн Ын верыць у лічбу "9"

Брытанская газета «The Guardian» піша, што лідар Паўночнай Карэі ве­рыць у лічбы, а менавіта ў лічбу «9». Гэтыя забабоны — частка сямейнай традыцыі Кімаў.



Магчыма, яны звязаныя з тым, што Кім Ір Сэн вырашыў заснаваць КНДР 9 верасня — дата, якая ўтрымлівае дзве дзевяткі. Гэту дату ён, нібыта, выбраў пасля сустрэчы з нейкім старым шаманам, які і параіў палітыку заўсёды трымацца дзявяткі.

Так, аддзел яго асабістай аховы мае назву «963» (9 і 6+3). Яго сын Кім Чэн Ір нарадзіўся 16 лютага (1+6+2=9). Гаспадаркі, які займаюцца пастаўкамі прадуктаў для Кімаў, заўсёды мелі нумар дзевяць. Дзявяткі ёсць на асабістым лімузіне паўночнакарэйскага лідара. Дзіўная павага да лічбы перадалася і Кім Чэн Ыну. Генералам ён стаў 27 верасня (2+7 і 9).

Аднак самае цікавае, што гэта любоў да дзявяткі нейкім чынам звязана з атамнай праграмай КНДР. Першы тэст атамнай бомбы адбыўся 9 кастрычніка 2006-га. Другі тэст — 5 красавіка 2009-га. Ракета, якая павінна даставіць ядзерны зарад у ЗША, называецца Unha–9.

На думку аўтара артыкулу ў «The Guardian», Захад павінен скарыстацца гэтай інфармацыяй. Калі вераць выданню, калі Пхеньян і пачне вайну, то толькі 9-га.
 

Каментаваць