Кінатэатры ў ЗША адмовіліся ад паказу фільма «Інтэрв'ю» аб забойстве Кім Чэн Ына

Як піша The Hollywood Reporter, супраць паказу фільма выступілі кінатэатры Regal Entertainment, AMC Entertainment, Cinemark, Carmike Cinemas і Cineplex Entertainment. Прэм'ера фільма запланаваная на 25 снежня. Раней у Нью-Ёрку адмянілі прэм'еру фільма «Інтэрв'ю» з-за пагрозы тэрактаў. Хакеры, якія ўзламалі кампутары Sony, пагражалі зладзіць тэракты ў кінатэатрах, якія будуць паказваць гэты фільм.



Кадр з фільму


Улады ЗША могуць прыняць меры супраць КНДР у сувязі з хакерскай атакай на кампанію «Соні-Пікчэрс». Аб гэтым піша Нью-Ёрк Таймс са спасылкай на крыніцы ў Белым доме. Там мяркуюць, што падставай для нападу стала камедыя пра забойства лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына. Кампанія «Соні-Пікчэрс» ужо заявіла аб адмене прэм'еры гэтага фільма ў ЗША. Між тым, прэзідэнт ЗША Барак Абама рэкамендаваў амерыканцам хадзіць у кіно і не баяцца пагроз.

Каментаваць