
Томас Бах
Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах заступіўся за комплекс штрафных мер супраць Расіі, уведзеных з-за допінгавых злоўжыванняў. "Калі доказы сапраўдныя, значыць, гэтая агідная допінгавая сістэма з'яўляецца раней не бачаным нападам на цэласнасць спорту і Алімпійскіх гульняў", — заявіў Бах ў аўторак, 2 жніўня, на адкрыцці 129-й генеральнай асамблеі МАК у Рыа-дэ-Жанейра, паведамляе Deutsche Welle.
Бах заўважыў, што расследаванне пакуль не завершана, бо яшчэ не выслуханы расійскі бок. Гэта расследаванне было адкрытае пасля дакладу Рычарда Макларэна, які сцвярджаў, што фальсіфікацыя расійскіх допінг-пробаў рабіліся на дзяржаўным узроўні і ФСБ удзельнічала ў іх падмене на Алімпіядзе ў Сочы.
Кіраўнік МАК пры гэтым не выключыў увядзенне ў адрас РФ і далейшых санкцый.
Ён таксама растлумачыў, што з-за сур'ёзнасці абвінавачванняў МАК не можа прымяняць прынцып прэзумпцыі невінаватасці.
"З іншага боку, мы не можам пазбаўляць атлетаў правы даказаць сваю невінаватасць", — дадаў Бах.
Нямецкага спартовага чыноўніка крытыкуюць з-за таго, што ўзначаленая ім арганізацыя не адважылася адхіліць ўсіх спартсменаў з Расіі ад удзелу ў Алімпіядзе ў Рыа, якая стартуе 5 жніўня. Паводле прынятага рашэння, тыя атлеты, якія змогуць даказаць сваю допінгавых "чысціню", здолеюць выйсці на старт у Бразіліі.
Нагадаем, пытанне аб магчымай дыскваліфікацыі ўсёй зборнай Расіі ўпершыню было ўзнятае публічна ў маі, калі былы кіраўнік Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Рыгор Родчанкаў распавёў амерыканскай прэсе пра нібыта існую ў Расіі «допінгавую праграму» пад кантролем уладаў краіны.