Кіраўнік Харкаўскай вобласці адклікаў з Кіева сваіх вайскоўцаў

Губернатар Харкаўскай вобласці Міхаіл Добкін загадаў харкаўскіх ваенным вяртацца дадому. Пра гэта ён паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі. 



Міхаіл Добкін


«Сёння раніцай загадаў вяртацца дадому харкаўскіх войскам. Таму што адкрылі агонь. Мы не маем права падвяргаць іх жыццё небяспецы. Абараняць будуць тут», - сказаў Добкін. 
 
 
Ён таксама адзначыў, што з Харкава ў Кіеў больш не адправіцца ні адзін вайсковец.
 
 
Падчас апошніх месяцаў Добкін праявіў сябе як самы зацяты праціўнік Майдану. Таму гэты загад, хутчэй за ўсё, выкліканы жаданнем арганізаваць на Харкаўшчыне прарасійскую цытадэль.
 
 
Добкін таксама заявіў, што «шэраг дзяржаўных інстытутаў трэба выносіць за межы межаў горада Кіева, Харкаў найбольш падрыхтаваны да гэтага».
 
 
Таксама ён заклікаў «знішчаць пратэстоўцаў фізічна».

Каментаваць