Кіраўнік МЗС Германіі супраць ўступлення Украіны ў NАТО

Міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што ён супраць таго, каб Украіну ўключалі ў склад NАТО.



Франк-Вальтэр Штайнмаер


"Магу сабе ўявіць формы больш інтэнсіўнага супрацоўніцтва з Украінай у рамках Рады NАТО — Украіна. Але не бачу магчымасці сяброўства Украіны ў NАТО", — сказаў Штайнмаер пасля сустрэчы з калегамі з Польшчы і Францыі ў рамках нефармальнай форуму Веймарскага трыкутніка, які адбыўся ў Германіі.

Між тым, міністр падкрэсліў, што гэта яго асабістае меркаванне, перадае УНІАН.


 

Штайнмаер таксама адзначыў, што нядаўна прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк "з вялікай асцярогай" выказаўся пра перспектывы сяброўства Украіны ў Альянсе. Ён таксама нагадаў нядаўнія словы прэзідэнта ЗША Барака Абамы аб тым, што Украіна "цяпер не знаходзіцца на шляху, які вядзе да NАТО".

 

Нагадаем, сёння міністры замежных спраў Германіі, Францыі і Польшчы прэзентавалі новую палітыку суседства, якая не будзе ставіць ўсходніх суседзяў ЕС перад выбарам Еўропа ці Расея.

Фота kpravda.com

Каментаваць