Кыргызстан. Дэбаты вакол змены сцяга

У Кыргызстане пачаліся спрэчкі наконт змены сцяга. Ініцыятары кажуць, што цяперашні чырвоны колер сцяга асацыюецца з крывёй. Менавіта таму ў Кыргызстане прайшлі кровапралітныя канфлікты. У якасці альтэрнатывы прапануюць узяць за аснову сцяг Кіргізскай ССР, дзе апроч чырвонага поля прысутнічалі таксама сіні і белы колеры. «Сіні колер сцяга сімвалізаваў бясконцае неба, чыстую ваду. Цяперашні чырвоны сцяг краіны шмат у каго асацыюецца з крывёй. Можа, адсюль усе нашы рэвалюцыі, бесперапынныя беспарадкі ў краіне і хаос?» — кажа адзін з прыхільнікаў рэформы.

У Кыргызстане пачаліся спрэчкі наконт змены сцяга. Ініцыятары кажуць, што цяперашні чырвоны колер сцяга асацыюецца з крывёй. Менавіта таму ў Кыргызстане прайшлі кровапралітныя канфлікты. У якасці альтэрнатывы прапануюць узяць за аснову сцяг Кіргізскай ССР, дзе апроч чырвонага поля прысутнічалі таксама сіні і белы колеры. «Сіні колер сцяга сімвалізаваў бясконцае неба, чыстую ваду. Цяперашні чырвоны сцяг краіны шмат у каго асацыюецца з крывёй. Можа, адсюль усе нашы рэвалюцыі, бесперапынныя беспарадкі ў краіне і хаос?» — кажа адзін з прыхільнікаў рэформы. У яго хапае апанентаў. «Калі вам паўсюль бачыцца кроў, то трэба звярнуцца да лекара. Мы не павінны апускацца да ўзроўню шаптух, мы не павінны верыць усякім забабонам толькі з-за таго, што дэпутату саснілася кроў», — сказаў прыхільнік цяперашняй сімволікі. Дзяржаўны сцяг Кыргызстана зараз уяўляе сабой палатно чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчаны сонечны дыск з 40 праменямі, усярэдзіне якога чырвоным колерам намаляваны тундук — рашэцістая адтуліна ў купале юрты для яе асвятлення і выйсця дыму. Тым часам ідэя змены сцяга выклікала вялікі грамадскі рэзананс. Да абмеркавання змены сцяга далучыліся шматлікія жыхары Кыргызстана. У інтэрнэце ўжо створаныя інтэрнэт-супольнасці за і супраць старога сцяга.

Па матэрыялах кіргізскай прэсы

 

Каментаваць