Кітай. Дазволілі выявы Далай Ламы

Наяўнасць у дамах тыбетцаў выяваў Далай Ламы больш не будзе цягнуць за сабой крымінальнае пакаранне (адпаведны артыкул быў уведзены ў кітайскі Крымінальны кодэкс 17 гадоў таму). Такое рашэнне, калі верыць Радыёстанцыі «Вольная Азія», на днях прынялі ў Пекіне



Далай Лама


Легалізацыя выяваў — часткай новай тыбецкай палітыкі, якую, быццам, вось-вось збіраецца запусціць Кітай. У аснове новага курсу — ідэя падзяліць палітыку і рэлігію. Наяўнасць выявы Далай Ламы не будзе крыміналам пры ўмове таго, што ўладальнік партрэта бачыць у выяўленай на ім асобе не палітыка-сепаратыста, а выключна духоўнага гуру.

Як кітайскія улады будуць выяўляць гэтую тонкасць, цяжка сказаць. Аднак у некаторых манастырах Тыбету, калі верыць ВВС, эксперымент сапраўды пачаўся. Эксперты не ведаюць дакладнага адказу на пытанне, нашто Пекіну цяпер патрэбны новы курс. Аднак, безумоўна, адзін з фактараў яго з’яўлення — перманентная палітычная напружанасць у рэгіёне. На працягу апошніх двух гадоў 120 тыбетцаў (галоўным чынам манахі) публічна спалілі сябе ў знак пратэсту супраць кітайскай каланіяльнай палітыкі.

Каментаваць