Кюрасао. Аўтаномія не прадаецца

15 мая на карыбскім востраве Кюрасао адбыўся рэферэндум. Жыхары адмовілі былым каланізатарам з Галандыі ў вяртанні кантролю над такімі сферамі, як суд, адукацыя, адміністрацыяй. Каб зразумець такі дзіўны факт, трэба згадаць, што з 1954 года Кюрасао карыстаецца ўнутранай аўтаноміяй у складзе Каралеўства Нідэрланды. Пытанні знешняй палітыкі і абароны застаюцца ў кампетэнцыі Амстэрдаму. У сваю чаргу, Кюрасао ўваходзіць у рэгіянальнае аўтаномнае аб’яднанне Нідэрландскія Антыльскія астравы. Тыя астравы маюць каласальную знешнюю запазычанасць — 1,7 мільярда еўра.

15 мая на карыбскім востраве Кюрасао адбыўся рэферэндум. Жыхары адмовілі былым каланізатарам з Галандыі ў вяртанні кантролю над такімі сферамі, як суд, адукацыя, адміністрацыяй. Каб зразумець такі дзіўны факт, трэба згадаць, што з 1954 года Кюрасао карыстаецца ўнутранай аўтаноміяй у складзе Каралеўства Нідэрланды. Пытанні знешняй палітыкі і абароны застаюцца ў кампетэнцыі Амстэрдаму. У сваю чаргу, Кюрасао ўваходзіць у рэгіянальнае аўтаномнае аб’яднанне Нідэрландскія Антыльскія астравы. Тыя астравы маюць каласальную знешнюю запазычанасць — 1,7 мільярда еўра. Цэнтр гатовы ўзяць на сябе даўгі, аднак толькі ў абмен на абмежаванне аўтаноміі. Менавіта гэтае пытанне — пагаджацца або не на продаж праў аўтаноміі — было вынесена на рэферэндум. Большасць прагаласавала супраць. На думку прыхільнікаў незалежнасці, у прынцыпе Амстэрдам, як даваў, так і далей працягваў бы даваць субсідыі Кюрасао. Папросту ў справу нечакана ўмяшаліся ЗША. Да Венесуэлы, дзе правіць заўзяты антыамерыканскі палітык Чавес, усяго 57 кіламетраў. У гэтым кантэксце востраў-курорт Кюрасао ператвараецца ў важны геапалітычны чыннік, і нейкая аўтаномія тубыльцаў для інтарэсаў ЗША тут толькі перашкода.

Па матэрыялах «NRS Handelsblat» (Нідэрланды)

Каментаваць