Клуб адзінокіх сэрцаў сяржанта Глухава

Ваенная пракуратура Расіі ўзбудзіла крымінальную справу супраць сяржанта Аляксандра Глухава — салдата расійскай групоўкі войск у Паўднёвай Асеціі, які перайшоў на бок Грузіі. Аднак, мяркуючы па каментарах на інтэрнэт-форумах, рэакцыя расійскага грамадства на ўчынак Глухава даволі супярэчлівая.

З каментарыяў на расійскіх інтэрнэт-форумах:



Ваенная пракуратура Расіі ўзбудзіла крымінальную справу супраць сяржанта Аляксандра Глухава — салдата расійскай групоўкі войск у Паўднёвай Асеціі, які перайшоў на бок Грузіі. Аднак, мяркуючы па каментарах на інтэрнэт-форумах, рэакцыя расійскага грамадства на ўчынак Глухава даволі супярэчлівая.

З каментарыяў на расійскіх інтэрнэт-форумах:

— Мутная гэта гісторыя, спадары, з сяржантам Глухавым і яго гамбургерамі. Падумайце самі: нашто бегчы ў суседнюю дзяржаву кантрактніку, у якога амаль закончыўся кантракт? Калі б яшчэ ў суседнюю, а тут у дзяржаву, з якой вельмі нацягнутыя адносіны. Думаю, што падзеі будуць развівацца наступным чынам. У Расіі Глухава канчаткова абвінавацяць у дэзерцірстве: вяртацца ён не збіраецца — Грузія яго не аддае. Расія пачынае ціснуць на маладую гордую краіну. Маладая гордая краіна публічна супраціўляецца крываваму таталітарнаму рэжыму. Крывавы таталітарны рэжым у чарговы раз атакуе маладую гордую дзяржаву, дэманструючы пры гэтым мёртвае цела каварна забітага процілеглым бокам Глухава. А сапраўдны сяржант Глухаў, які аказваецца падпалкоўнікам ФСБ, у гэты час спакойна п’е каньяк у сябе на віле пад Масквой, падымаючы тост за паспяхова створаны «казус белі».

— Расію сапраўды не зразумець. Пазаўчора нам казалі: «Грузія рыхтуе новыя выкраданні расійскіх вайскоўцаў» (з заявы МУС Паўднёвай Асеціі). Падкрэсліваю, новыя. Іншымі словамі, ёсць ужо адно выкраданне. Гэта Глухаў. А сёння чытаем: «у адносінах да сяржанта Глухава ўзбуджана крымінальная справа аб дэзерцірстве». Дзе логіка?

— Такое ўражанне, што ваенная пракуратура пераканалася: Глухаў быў скрадзены лятаючымі талеркамі.

— Каму ён патрэбны? Калі ён вернецца, яго трэба садзіць, а гэта падстава для чарговых сопляў праваабаронцаў наконт крывавага рэжыму і г. д. Нехай лепш у Тбілісі гамбургеры лопае.

— У Расіі традыцыі часоў Арды. Калі яна будзе дапускаць, каб рабы беглі, хутка сама застанецца без рабоў. Таталітарная дзяржава такога сабе дазволіць не можа. Выпадак з Глухавым — небяспечны прэцэдэнт. Асабісты вайсковы састаў вельмі дэмаралізаваны. Калі б Грузія дала вайскоўцам гарантыі, яны ўсе б пабеглі.

— Шкада, што зараз не часы СССР. Выцягнулі б яго адтуль, як рэпку з вядомай казкі.

— З асабістага досведу ведаю, што галоўная задача вучэбнай часткі ў войску — пазбавіць чалавека волі. Іншымі словамі, думаць пра Макдональдс у Тбілісі — гэта адно, а планаваць — іншае. Калі б Глухаў сапраўды спланаваў «рывок» да Бігмаку, я б яго вельмі паважаў. На самай справе, мне здаецца, ён кажа чыстую праўду. Ад агульнай апатыі, адсутнасці перспектывы падняўся, пайшоў абы куды і... прыйшоў.

— Я мяркую, што сяржанта Глухава, дэзерціра і здрадніка, трэба злавіць і ліквідаваць.

— Глухава будуць шантажаваць праз маці.

— У 2008 годзе самавольна пакінулі службу ў арміі РФ больш за сем тысяч кантрактнікаў. Пра гэта паведаміў ваенны пракурор Расіі Сяргей Фрыдынскі.

— Зараз, напэўна, яго сям’і весела жывецца. Не хацеў бы я на іх месцы апынуцца.

— Нарэшце дэзерціра Глухава афіцыйна абвясцілі дэзерцірам. Рэдкая пачвара.

— Сержант оголил свой участок фронта.

В трудные дни, когда грянул кризис,
Он отказался защищать остатки
Стабилизационного фонда,
Потому что с ним так и не поделились.
Видно, зря ему оружие доверили.
Из-за отсутствия бани и теплого сортира
Он не захотел служить либеральной империи
И одному из полюсов многополярного мира.


— Вось і высветлілася, што злыя сатаністы-грузіны не выкрадалі няшчасных расійскіх салдацікаў для таго, каб праводзіць над імі эксперыменты або займацца садаміяй. Якраз наадварот — салдацікі, быццам іх кіпнем аблілі, бягуць з вайсковых частак, дзе няма чаго есці. Думаю, што да досведу сяржанта Глухава трэба прыглядзецца. На маю думку, нядрэнны варыянт.

— Аказваецца, лепш есці амерыканскую тушонку, чым нашу пярлоўку. Не чытаў ты, хлопец, у дзяцінстве пра Мальчыша Кібальчыша, а трэба было б. Фактычна прадаўся за бочку варэння і скрыню пячэння, і гундосіць пра дзедаўшчыну. Папросту вырашыў пажыць лёгкім жыццём, а можа, грошы далі (немаленькія). У любым выпадку, кватэру, кампутар ужо атрымаў... Здраднік радзімы.

— Я думаю, што ён выключна з-за слабых мазгоў сігануў у самаволку. А да грузінаў трапіў выпадкова.

— Расію прадавалі, аднак каб за гамбургер!

— Ненавідзіць ён усіх грузін разам узятых. Аднак у сваёй вёсцы прыйшлося б кароў ганяць, а тут хоць кампутар далі.
 

Каментаваць