КНДР прыстрашыла «неверагодным ударам» па сілах ЗША на вучэннях з Паўднёвай Карэяй

Пхеньян заявіў, што ЗША самі падвялі бліжэй да КНДР мэты, якія паўночнакарэйскія ваенныя сабраліся знішчыць.
Паўночная Карэя заявіла пра гатоўнасць нанесці ўдар па караблях ВМС ЗША і Паўднёвай Карэі, якія бяруць удзел у сумесных ваенна-марскіх вучэннях у Японскім і Жоўтым морах.

«ЗША самі падвялі да нас мэты, якія мы намецілі для знішчэння ў першую чаргу. Хай ЗША чакаюць, што па іх будзе нанесены няўяўны ўдар у пэўны час», — гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай Цэнтральным тэлеграфным агенцтвам Карэі (ЦТАК).

Як паведамлялася, у вучэннях, якія праходзяць у раёне Карэйскага паўвострава, адпрацоўваюцца дзеянні па магчымым нанясенні ўдару па Паўночнай Карэі. У іх прымаюць удзел атамны авіяносец, эсмінцы тыпу «Арлі Бёрк», у паўднёвакарэйскіх партах размешчаныя дзве атамныя падводныя лодкі амерыканскіх ВМС.

КНДР прыстрашыла, што «гатова да наймацнейшых дзеянняў у адказ, якія разнясуць іх на кавалкі».

Паводле Інтэрфакс

Каментаваць