Код Папы

Рашэння Папы Рымскага рэабілітаваць былога святара, які адмаўляе факт Халакосту, справакавала не толькі гучны скандал, але і прымусіла шмат каго задацца пытаннем: «Хто такі Бенедыкт XVI?»

«Халакост быў злачынствам супраць Бога і чалавецтва», — сказаў Папа Рымскі. Заява была зроблена 12 лютага падчас сустрэчы главы каталікоў з дэлегацыяй амерыканскіх яўрэяў пад кіраўніцтвам галоўнага рабіна Нью-Йорку. Лідэр каталіцкай царквы таксама паведаміў пра намер наведаць Ізраіль.



Рашэння Папы Рымскага рэабілітаваць былога святара, які адмаўляе факт Халакосту, справакавала не толькі гучны скандал, але і прымусіла шмат каго задацца пытаннем: «Хто такі Бенедыкт XVI?»

«Халакост быў злачынствам супраць Бога і чалавецтва», — сказаў Папа Рымскі. Заява была зроблена 12 лютага падчас сустрэчы главы каталікоў з дэлегацыяй амерыканскіх яўрэяў пад кіраўніцтвам галоўнага рабіна Нью-Йорку. Лідэр каталіцкай царквы таксама паведаміў пра намер наведаць Ізраіль.

Такім чынам, фармальна крызіс, які на працягу двух тыдняў псаваў дыялог паміж Ватыканам і яўрэямі і нават выклікаў нешта падобнае на раскол у шэрагах саміх каталікоў, быў вырашаны.

Скандал пачаўся 21 студзеня, калі Ватыкан зняў з чатырох святароў экскамуніку. Экскамуніка — забарона святарам служыць у Касцёле. Усе чацвёра — сябры Братэрства святога Пія — была пакараныя ў 1988 годзе.

Калі трое з іх мала вядомыя асобы, то чацвёрты — Рычард Вільсан — абсалютна скандальная фігура. Ён нарадзіўся ў 1940 годзе і вырас у добрай лонданскай сям’і. У 1968 годзе ў разгар моладзевай сексуальнай рэвалюцыі ён насуперак настроям сваіх равеснікаў стаў пратэстанцкім святаром. Пазней перайшоў у каталіцтва і далучыўся да Братэрства святога Пія. Гэта братэрства лічыцца самай кансерватыўнай групоўкай унутры Касцёла. Ягоныя сябры актыўна дапамагалі рэжыму Вішы (прафашысцкі марыянетачны рэжым, створаны ў Францыі ў 1940–1944 гадах).

Аднак нават сярод сяброў братэрства Вільсан вылучаўся занадта радыкальнымі поглядамі. Напрыклад, ён адкрыта заяўляў, што любы Папа Рымскі, што быў абраны пасля Другога ватыканскага сабору, ёсць нелегітымным (на Другім ватыканскім саборы (1962–1965) была прынятая дэкларацыя «Nostra Aetatе», якая, сярод іншага, асуджае антысемітызм і прадугледжвае кааперацыю каталікоў з іншымі рэлігійнымі канфесіямі).

На пачатку 80-х Вільсан канчаткова заяўляе пра свае сімпатыі да тых, хто адмаўляе факт Халакосту. З таго часу мала што змянілася ў поглядах адступніка. Так, падчас апошняга візіту ў Швецыю брытанец заявіў: «У газавых камерах не загінуў ніводны яўрэй». Ён таксама любіць даказваць, што канструкцыя газавых камер ў Асвенціме ніякім чынам не магла прывесці да смерці вязняў. І такі чалавек можа зноў належаць да Касцёла?

Яўрэйскія арганізацыя і частка каталіцкага кліру па ўсяму свету ўсталі на вушы. Былы галоўны рабін Ізраіля, які перажыў Бухенвальд, пытаў: «Як стала магчыма, што такі чалавек, як Вільсан, атрымлівае апеку і рэабілітацыю з боку лідэраў каталіцкай царквы?» Выкладчыкі факультэту тэалогіі ў Мюнстэры прынялі калектыўную заяву пратэсту. Некаторыя каталікі нават заявілі пра намер выйсці з Касцёлу. Нават нямецкая прэса, якая ў свой час горача вітала абранне немца на пасаду главы Ватыкана, знаходзіцца ў стане разгубленасці. Больш за тое: само Братэрства святога Пія шакаванае рашэннем Ватыкана і не ведае, што рабіць.

Заява Папы ад 12 лютага быццам зняла праблему. Аднак пытанняў засталося вельмі шмат. Галоўнае — дзе логіка ў паводзінах Папы?

Вільсана амніставаў той самы Папа, які ў самым пачатку свайго пантыфікату зрабіў шэраг яскравых жэстаў (візіт у сінагогу Кёльна, наведванне Асвенціма), якія дэманстравалі яго намер працягнуць палітыку Яна Паўла ІІ, які адкрыта асудзіў антысемітызм.

Натуральна, з’явіліся прыхільнікі версіі аб тым, што Папа — латэнтны кансерватар і рэтраград. Яны згадалі, што менавіта цяперашні Папа высунуў ідэю надання Папе Пію XII статуса «блажэнны» (не блытаць са святым). Фігура Пія XII вельмі супярэчлівая. Яго пантыфікат прыйшоўся на часы станаўлення фашызму, другой сусветнай, генацыду яўрэяў, аднак Ватыкан не заняў выразную крытычную пазіцыю да гэтых падзей.

Варта згадаць таксама неасцярожны выступ Папы з цытатай аднаго з візантыйскіх імператараў: «Пакажыце мяне, што новага прынёс у свет Магамет. Нічога, акрамя зла». Натуральна, гэта выклікала гнеў мусульман ад Дакару да Кабулу.

Выпадак з Вільсанам пачалі трактаваць больш шырока. Хейнер Гайслер, былы генсек самай правай кансерватыўнай нямецкай партыі “Хрысціянскі сацыяльны саюз, абвінаваціў Ватыкан у тым, што ён ігнаруе інтарэсы жанчын, людзей іншай веры, тых, хто з розных прычынаў вышлі са шлюбу. Ён лічыць, што Папа знаходзіцца пад ціскам кансерватыўнага лобі, якое яго атачае.

Нехта лічыць, што Папа стаў ахвярай ватыканскіх бюракратаў, якія амніставалі антысеміта на аўтамаце. Аднак адзін з кардыналаў паведаміў, што рашэнне Папа прымаў самастойна.

Не думаецца, што Папа экстрэміст. Нямецкая прэса, якая актыўна дыскутуе наконт механізму прыняцца рашэнняў у апараце а лічыць, што Папа проста страціў кантакт са знешнім светам. «Бенедыкт не ёсць палітыкам, не разумее настрояў мас, не можа гуляць з іміджам, жыве тэалагічнымі догмамі і пунктамі статуту Касцёлу», — сцвярджае адзін з прыхільнікаў гэтай версіі.

Цяжка казаць, наколькі яна адпавядае сапраўднасці. Але адна цытата з аўтабіяграфіі Йозефа Ратцынгера сапраўды прымушае задумацца. На адной са старонак кнігі ён крытыкуе вынікі ўжо згаданага вышэй Другога ватыканскага сабору за тое, што ён пераглядзеў правілы правядзення імшы. «Я перакананы, што крызіс Касцёла, які мы цяпер перажываем, вынікае ў вялікай ступені з упадку літургіі», — пісаў будучы Папа.

Каментаваць