Колькі каштуе мяса ў «ЛНР» (фота)

Карыстальнікі сацыяльных сетак з акупаваных «ЛНР» тэрыторый выклалі ў інтэрнэт фота з цэнамі на мясныя прадукты, паведамляе tribun.com.ua.

 



Курынае філе там каштуе 85 грн., у той час як ва Украіне сярэдняя цана — 50 грн.

Бульбу ў ЛНР прадаюць па цане 12–15 грн., а ва Украіне — 5 грн. Ялавічына каштуе 175 грн., а ва Украіне самая дарагая — 75, без костак. Самая дарагая свіная шыя каштуе ва Украіне 85 грн, а ў «ЛНР» па цане 137 грн.

Варта адзначыць, што ўчора афіцыйна за 1 долар давалі 21.72 грыўні, 1 расійскі рубель каштаваў 0,32 грыўні. Курс Нацбанка Беларусі такі: 1 грыўня — 712 беларускіх рублёў, 1 расійскі рубель — 446,21 беларускіх рублёў.

Такім чынам, беларускія цэны на ежу параўнальныя, калі не вышэйшыя, чым у акупаваным Луганску, напрыклад, свіную шыю набыць за 97,5 тысячы беларускіх рублёў — вельмі някепская прапанова для Мінска.

Каментаваць