Колькасць пацярпелых ад наравіруса на Алімпійскіх гульнях дасягнула 128 чалавек

Сярод тых, хто захварэў няма спартсменаў, аднак вірусам заразіліся па меншай меры 34 супрацоўнікі службы бяспекі. У аргкамітэце Алімпіяды заявілі, што хворы персанал быў змешчаны пад каранцін каб не дапусціць распаўсюджвання захворвання. Для таго, каб кампенсаваць недахоп працоўнай сілы праз ўзмацненне мер бяспекі ў сувязі з вірусам, да працы на аб'ектах Алімпіяды былі прыцягнутыя 900 вайскоўцаў.
Арганізатары паведамілі, што ў Пхёнчхане вядзецца праверка вадаправоднай вады і харчавання на прадмет наяўнасці віруса. Такім чынам аргкамітэт мае намер спыніць магчымыя шляхі распаўсюджвання захворвання.

Наравірус выклікае захворванні страўнікава-кішачнага тракту, названы па мясцовасці Наруолк, Агаё, ЗША, дзе быў зарэгістраваны ўпершыню ў лістападзе 1968 года падчас ўспышкі вострага гастраэнтэрыту сярод школьнікаў. Перадаецца пры прамым кантакце з хворым і праз заражаную ежу альбо ваду. Часта наравірусную інфекцыю называюць кішачным або страўнікавым грыпам.

Пра ўспышку наравіруса ў Пхёнчхане стала вядома перад пачаткам Алімпіяды. Захворванне, якое выклікала высокую тэмпературу і панос, было выяўлена ў супрацоўнікаў харчовага блока ў медыявёсцы Алімпійскіх гульняў і ў Моладзевым цэнтры.

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць