Косава. Мы таксама хочам футбол

У Косава — самай маладой дзяржаве ў свеце — аматары футболу пачалі грамадскую кампанію за тое, каб УЕФА і ФІФА прынялі мясцовую футбольную федэрацыю ў свае шэрагі. У Косава футбол перажывае сапраўдны бум, што хутчэй выклікана вялікім узроўнем беспрацоўя. Балельшчыкам, аднак, ужо недастаткова гульняў нацыянальнага чэмпіянату. Тым больш, што з-за немагчымасці гуляць за нацыянальную зборную Косава, усе таленавітыя футбалісты з’язджаюць з краіны. Касаварская федэрацыя футбола спрабуе нешта зрабіць.

У Косава — самай маладой дзяржаве ў свеце — аматары футболу пачалі грамадскую кампанію за тое, каб УЕФА і ФІФА прынялі мясцовую футбольную федэрацыю ў свае шэрагі. У Косава футбол перажывае сапраўдны бум, што хутчэй выклікана вялікім узроўнем беспрацоўя. Балельшчыкам, аднак, ужо недастаткова гульняў нацыянальнага чэмпіянату. Тым больш, што з-за немагчымасці гуляць за нацыянальную зборную Косава, усе таленавітыя футбалісты з’язджаюць з краіны. Касаварская федэрацыя футбола спрабуе нешта зрабіць. Яна спасылаецца на тое, што Чарнагорыя, Харватыя і іншыя былыя рэспублікі Югаславіі сталі сябрамі УЕФА аўтаматычна, паколькі Югаславія была сябрам УЕФА. Косава таксама з’яўлялася адміністратыўнай часткай былой Югаславіі. Гэты аргумент, праўда, не працуе. Мішэль Плаціні — старшыня УЕФА — заявіў, што Косава стане сябрам еўрапейскай футбольнай сям’і, калі атрымае сяброўства ў ААН. Футбольныя фанаты Косава вырашылі хадзіць на трыбуны з транспарантам “УЕФА, дзе ты?. Застаецца дадаць, што за паўтара гады незалежнасці Косава прызналі 60 краін, у тым ліку ЗША і Германія.


Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)

 

Каментаваць