Краіна, дзе не трэба адказваць за «Бацьку»

Навошта ехаць у Эстонію, спытаецеся вы, чаго мы там не бачылі? Пра мясцовыя славутасці і цікавосткі можна прачытаць у турыстычным даведніку. Іх нямала, нягледзячы на сціплыя памеры тэрыторыі. Я ж згадаю  некаторыя дробязі, якія ўпускаюцца з-пад увагі турыстычнымі даведнікамі. Бо ў дробязях хаваецца не толькі д'ябал, але і самы цымус. 



Стылізацыя пад эстонскі сцяг


Калі мяне, як і сотні іншых, судзілі 20 снежня 2010 года за ўдзел у вядомых падзеях, я супрацоўнічаў з «Радыё Свабода». Адзін з маіх канваіраў у калідоры суда пацікавіўся тады ў свайго напарніка, а што гэта за радыё такое, ніколі не чуў. Той яму даволі вобразна патлумачыў:  «У Прыбалтыцы глазураваны сырок каштуе два еўра. Я там быў, ведаю. Калі хочаш, каб у нас сырок каштаваў два еўра, слухай гэта радыё». Спалохаўшыся такой перспектывы, маладзенькі міліцыянт паабяцаў ніколі яго не слухаць.
 
 

Не такі страшны глазураваны сырок

 
 
Краінамі Балтыі даволі часта палохае насельніцтва дзяржаўная прапаганда ў Беларусі і Расіі, каб запэўніць у правільнасці выбару на карысць адмаўлення ад заходняй цывілізацыйнай мадэлі. Апроч таго, што там сыркі па два еўра за штуку, яшчэ і развалена прамысловасць, знішчана сельская гаспадарка, ліквідавана сацыяльная інфраструктура (ЖКГ, адукацыя, медыцына, спартыўна-аздараўленчыя ўстановы, грамадскі транспарт ды інш.), а насельніцтва масава ўцякае за лепшай доляй. Вось вам вынік свабоды і дэмакратыі, вось вам і Еўрасаюз. Бойцеся і моцна трымайцеся за нашу цвёрдую руку, нават і не глядзіце ў той бок. 
 
 
 
Прыехаўшы ў Эстонію, я першым чынам адправіўся ў краму, каб паглядзець на той страшны глазураваны сырок. Сыркі каштавалі ад 0,19 да 0,5 еўра ў залежнасці ад вагі і начыння. Са зніжкамі ў гіпермаркетах бывае і танней. Значыць, падумалася мне, расповеды пра гаротнае жыццё ў краінах Балтыі можна смела дзяліць як мінімум на чатыры. 
 
 
 
 
Сырок за 1668 рублёў па курсу на 16 жніўня

 

Крах аграімперыі

 
 
Але ж ядуць яны, вядома, пластыкавае мяса і пенапластавы гарнір? Бо калі там няма калгасаў, адкуль узяцца сельскай гаспадарцы. Адна палова насельніцтва гандлюе, іншае набывае, так і ходзяць з гіпермаркета ў банк і назад, вырабляць прадукцыю няма каму? У іх жа не было прэзідэнта, які б запусціў заводы і пабудаваў аграгарадкі. 
 
 
Мяне складана западозрыць у наіўным даверы да прапаганды, тым не менш яе масіраванасць і навязлівасць зрабілі сваю справу. Я чакаў убачыць зарослыя хмызняком і пустазеллем палі, постапакаліптычны прамысловы пейзаж з руінаў заводаў і фабрык, а пасярод гэтага — буянне рэкламнага буралому, прызыўныя агні забаўляльных устаноў, у якіх адпачываюць тыя, хто паразытуе на агульным развале. Бляск і галечу, раскошу і жах... 
 
 
Потым я неяк абвыкся, калі праехаў Эстонію ўздоўж і папярок, але напачатку, шчыра прызнаюся, у мяне нават галава закружылася ад мільгання палёў з разнастайным ураджаем за акном аўтобуса. 
 
 
 
Тыповы эстонскі краявід
 
 
З аднаго боку, ну што тыя палі, і наогул сельская гаспадарка? Калі глядзець на яе праз прызму чыста эканамічных паказчыкаў, яна выглядае чымсці трэцеразрадным і неабавязковым. У Беларусі сельская гаспадарка  дае 7,5% ВУП, у Эстоніі — 3,7% (пры ВУП на душу насельніцтва, пералічаным па парытэцы пакупніцкай здольнасці, каля 15 тыс. даляраў у Беларусі і 20 тыс. у Эстоніі). Цьху — і расцерці. 
 
 
Не магу, сялянскія карані не дазваляюць так на яе глядзець. А таксама мудрасць аднаго з апошніх вялікіх правадыроў  паўночнаамерыканскіх індзейцаў, які сказаў: «Калі будзе ссечана апошняе дрэва, калі будзе атручана апошняя рака, калі будзе злоўлена апошняя птушка, — толькі тады вы зразумееце, што грошы нельга есці».
 
 
Сельская гаспадарка стала не проста каньком і фетышам у Беларусі, яна вырасла да маштабаў унікальнай з'явы, на ўзроўні восьмага цуда свету. Гэты вобраз падмацоўваўся шматлікімі ахамі і охамі гасцей з Расіі над нашымі палямі, садамі і статкамі, як быццам Беларусь апошняе месца, дзе яны засталіся. Таму я быў крыху расчараваны — не апошняе. Эстонцам у бліжэйшы час таксама не пагражае перспектыва харчавацца грашыма. 
 
 
Яны не толькі забяспечваюць сябе асноўнымі прадуктамі, але і экспартуюць іх у Расію, Латвію, Фінляндыю і Літву. Усяго за мінулы год Эстонія экспартавала сельскагаспадарчай прадукцыі на 1,163 млрд. еўра (2,08 млрд. даляраў). А Беларусь — увага — на 5 млрд. даляраў, то бок усяго толькі ў 2,04 разы болей. Нагадаю, што тэрыторыя Эстоніі прыкладна ў пяць разоў меней за тэрыторыю Беларусі, а насельніцтва — у 6,7 раза. Прашу прабачэння ў тых, хто дасюль верыў у Беларусь як у вялікую аграімперыю. Мне і самому давялося расстацца з ілюзіямі. 
 
 

 

Каровы займаюцца ландшафтным дызайнам

 
 
Зрэшты, ну іх, тыя сухія лічбы. Лепей я раскажу, як сам мімаволі ахнуў, нібы той расіянін, убачыўшы на выспе Саарэмаа незвычайную сельгасжывёлу. Спачатку мне падалося, што гэта экзатычныя які, тыбецкія быкі. Буйны, магутны корпус, застрашлівыя рогі, густая кудлатая поўсць, нейкі легкадумны хуліганскі чубчык, што спадае на вочы. 
 
 
 
Высакагорная шатландская карова з цялём
 
 
Мая праважатая, гід Марыя Пеэп, патлумачыла, што гэта высакагорныя шатландскія каровы, жывёлы многафункцыянальныя. Яны ўстойлівыя да суровага клімату — ім не страшны дождж, вецер, мароз і снег. Таму гэтыя каровы знаходзяцца круглы год пад адкрытым небам, што мінімізуе выдаткі на іх утрыманне. Вылучаюцца доўгажыхарствам і працягваюць пладзіцца нават пасля 18 гадоў. Не баяцца ваўкоў, што актуальна для Саарэмаа, дзе драпежнікі сталі сапраўдным  бедствам для авечкагадоўцаў. Мяса з паніжаным узроўнем тлушчу і халестэрыну, а пратэіна і жалеза ў ім больш, чым у звычайнай ялавічыне.
 
 
Апроч таго, яны выконваюць экалагічную і ландшафтна-дызайнерскую функцыю. Кароўкі ядуць маладыя кусты, нават ядловец, не даючы зарастаць палям мясцовых фермераў. А галоўнае — упадабалі трыснёг і актыўна расчышчаюць ад яго берагі. 
 
 
Хіба ж не крэатыўны падыход? Адным стрэлам — адразу трох зайцоў. 
 
 
Статак шатландскіх высакагорных кароваў завезлі сюды на грант, атрыманы ў Еўрапейскім фондзе рэгіянальнага развіцця. Раздалі на ўтрыманне хутаранцам. Калі карова ацеліцца, цяля можна пакінуць у сябе, а карову перадаць суседу. 
 
 

«Заняпад Еўропы» адкладаецца

 
 
Калі ўжо зайшла гаворка пра дызайн, згадаю архаічныя каменныя агароджы, зробленыя без цэменту, якія разам з саламянымі стрэхамі і натуральнымі донкіхотаўскімі млынамі надаюць Саарэмаа вельмі старажытны выгляд. Такія агароджы  апаясвалі амаль усе хутарскія ўгоддзі, што я бачыў. Пытаюся ў Марыі, як толькі не разбурыліся за столькі часу? Высветлілася, што некаторыя з іх зроблены зусім нядаўна. У рамках праекта, прафінансаванага сумесна ўрадам Эстоніі і ЕС. У залежнасці ад вышыні гаспадарам хутароў плацілі ад 20 да 35 еўра за метр такой агароджы. Праца вельмі няпростая, але некаторыя хутаранцы ўзвялі сапраўдныя кітайскія сцены.  
 
 
 
 
Пабудова каменнай агароджы
 
 
Мясцовыя атрымалі працу, турысты прыемны для вока пейзаж, Саарэмаа ў цэлым — стратэгічную інвестыцыю. А я атрымаў разуменне, што глыбіня і цяжар крызісу ў краінах ЕС крыху перабольшаныя. Калі магчымае ажыццяўленне падобных праектаў, я мяркую, заняпад Еўропы адкладаецца.    
 
 

 

Як даехаць

 
 
Пра Эстонію беларусы ведаюць мала з прычыны адсутнасці агульнай мяжы і нязручнасці транспартнага злучэння. Туды не ездзяць цягнікі і не лятаюць самалёты, а 12-гадзінную паездку ў аўтобусе не кожны вытрымае.  
 
 
Як папярэдзіў мяне перавозчык VR Lines на квітку: «Пасажыр павінен усведамляць, што далёкая паездка на аўтобусе аказвае цяжкі ўплыў на псіхіку і здароўе». Толькі ён забыў дадаць — «асабліва ў нашым аўтобусе», дзе мне давялося ехаць на заднім сядзенні з сагнутымі ўсю дарогу каленамі. Мой сусед, беларускамоўны праграміст Міхась Боўтылін, які ехаў у Талін на працу, з'едліва адгукнуўся: «Такое ўражанне, быццам мы ў нейкі Крым едзем». Дагэтуль ён карыстаўся паслугамі канкурэнта, узгадваў яго самымі цёплымі словамі. І вы карыстайцеся, калі надумаеце ехаць у Эстонію, знойдзеце праз інтэрнэт.
 
 
Варта толькі даехаць. Перамяшчаючыся на аўтобусе ўнутры краіны, нават калі давядзецца ехаць 6-7 гадзінаў (бывае і такое, Эстонія ўсё-ткі не карлікавая краіна), вы забудзеце пра тое, што «паездка на аўтобусе аказвае цяжкі ўплыў на псіхіку і здароўе». Прасторна, свежа, выцягвай ногі і спі сабе. Прыбіральня не зачынена, тэлефон можна падзарадзіць. 
 
 
Не ведаю, каму належыць кампанія VR Lines, але каму б ні належала, відавочна, уладальнік упэўнены, што беларусам «і так сыдзе». Трэба мяняць гэтае ўражанне.   
 
 
 

Навошта ехаць

 
 
 
А навошта туды ехаць, спытаецеся вы, чаго мы там не бачылі? Пра мясцовыя славутасці і цікавосткі можна прачытаць у турыстычным даведніку. Іх нямала, нягледзячы на сціплыя памеры тэрыторыі. Я ж згадаю  некаторыя дробязі, якія ўпускаюцца з-пад увагі турыстычнымі даведнікамі. Бо ў дробязях хаваецца не толькі д'ябал, але і самы цымус. 
 
 
У былых «брацкіх рэспубліках» мяне заўжды вельмі раздражняла першая рэакцыя шэраговых жыхароў на беларускага госця. Маюцца на ўвазе  абавязковыя кампліменты «вашаму Бацьку». Праз іх я даволі часта лічыў за лепшае наогул прадстаўляцца кім-небудзь іншым, не беларусам, гэтак надакучвала тлумачыць, што «ён мне не бацька». Хіба гэта не абразліва, калі  дзевяцімільённы народ выступае ў ролі прыдатка аднаго палітычнага дзеяча? Чыя абранасць гэтым самым народам, да таго ж, выклікае небеспадстаўныя сумневы. 
 
 
Дык вось, Эстонія стала першай «брацкай рэспублікай», дзе мне не давялося адказваць за «Бацьку». 
 
 
 

Хоць у пекле згарыце, калі хочаце

 
 
У расіян ёсць рыса характару, якую адны лічаць «непасрэднасцю», іншыя «нахабствам» — казаць свайму суразмоўцу тое, што думаюць, нават па самых спрэчных пытаннях. Асабліва не пераймаючыся, ці не абражаюць яны яго, ці не наступаюць на мазоль. Часцяком усходні сусед будзе ведаць лепей за вас, што для вас добра, а што дрэнна. Аднойчы масквіч у цэнтры Вільні (!) павучальным тонам тлумачыў мне, чаму я мушу падтрымліваць палітыку беларускага прэзідэнта. 
 
 
Эстонцы ўяўляюць сабой поўную супрацьлегласць расіянам. Яны вельмі асцярожныя ў міжасабовых зносінах. І калі не будуць упэўнены, як вы ставіцеся да таго ці іншага пытання, абыдуць яго бокам. Або спачатку запытаюцца, што вы на гэты конт думаеце. Калі ж памыляцца ў ацэнцы вашых поглядаў і дазволяць сабе «няправільнае» выказванне, хутчэй выправяць «памылку», чым будуць настойваць на сваім.  
 
 
 
Прэзідэнт з жонкай
 
 
З гэтай прычыны эстонцы, бывае, няўхвальна адгукаюцца пра Эвелін Ільвэс, жонку свайго цяперашняга прэзідэнта (так, у прэзідэнта ёсць жонка, жыццю і дзейнасці якой прысвечаны вялікі раздзел прэзідэнцкага сайта). На іх погляд, спадарыня Ільвэс дазваляе сабе «ментарскі тон» у публічных выказваннях. Яна можа ўсяго толькі прапагандаваць спажыванне экалагічных прадуктаў, даваць парады па садоўніцтву, кулінарыі ці рукадзеллю, а ёй за гэта прыпісваюць «амерыканскія замашкі». Хаця не яна, а яе муж шмат часу пражыў у ЗША. Ну не падабаецца эстонцам схільнасць прадстаўнікоў «вялікіх народаў» да безапеляцыйных выказванняў. 
 
 
Вы можаце, напрыклад, уявіць сабе баптысцкага прапаведніка, які падчас  размовы з вамі ніводнага разу не скажа, што вам трэба рабіць дзеля таго, каб выратавацца? Некалькі гадзін я праехаў па Эстоніі ў аўтобусе побач з Лехо Палдрэ,  пастарам баптысцкай царквы «Галгофа» з Тарту. Ад самага пачатку і да канца дарогі мы размаўлялі з ім аб тым ды аб сім. І ён нават не папярэдзіў мяне пра пагрозу гарэць у пекле, калі я не прыму правільны хрост і не стану на шлях выпраўлення. Я б падумаў, што яго проста не хвалюе лёс неэстонца, калі б яго царкву не наведвалі таксама мясцовыя рускія. 
 
 
 
Пастар Леха Палдрэ
 
 
У Львове я аднойчы вымушаны быў адказваць на папрок: «Чаму вы дасюль яго не зрынулі?»  Не скажу, каб чуць гэта было прыемней, чым згаданы вышэй камплімент. Што да эстонцаў, ад іх я не пачуў ані абразлівых кампліментаў, ані крыўдных папрокаў. 
 
 
 

«Калі піва не піт, гарэлка не піт...»

 
 
Я спытаўся ў Лехо, ці не безнадзейны гэта занятак — быць хрысціянскім прапаведнікам у самай атэістычнай краіне свету? Паводле дадзеных транснацыянальнай даследчай кампаніі Gallup, толькі 14% эстонцаў станоўча адказалі на пытанне, ці займае рэлігія важнае месца ў іх жыцці. Амаль у два разы меней, чым сярод беларусаў. Найменшы паказчык у свеце. Пастар жвава адгукнуўся: «Затое якая прастора для дзейнасці!» 
 
 
Пазней я распавёў пра яго рэакцыю святару Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы Афрату Лаасу, у якога абыякавасць да рэлігіі сярод  эстонцаў выклікае сум. Я чакаў, што айцец Афрат грэбліва паморшчыцца ад згадкі «сектанта» і буркне што-небудзь з'едлівае. Але ён мяне здзівіў, сказаўшы з усмешкай:  «Дык пратэстанты любяць працаваць. А мы, праваслаўныя, не вельмі». 
 
 
 
Айцец Афрат Лаас
 
 
 
Зрэшты, не толькі баптысцкі пастар, але і 53-гадовы хіпі («адзіны хіпі на ўсю акругу!») з вёскі Вярска, які жыве на сацыяльную дапамогу па беспрацоўю — яму аплочваюць камунальныя выдаткі і даюць на рукі 76 еўра — не аддаецца жалю да сябе і свайго становішча: «Калі піва не піт, гарэлка не піт, галавой думат, усё будзе добра». 
 
 
 
Піт ці не піт піва? Заўсёднік пляцоўкі каля крамы ў Вярска
 
 
У тым, што ўсё будзе добра ў таго, хто здольны «галавой думат», быў упэўнены і рамеснік, які гандляваў сувенірамі ўласнай вытворчасці на супрацьлеглым канцы Эстоніі, на выспе Саарэмаа. За апошнія гады гандаль у яго пагоршыўся — колькасць турыстаў расце, але яны ўсё меней схільныя набываць саматужныя вырабы. Ну, трэба пашукаць іншыя месцы збыту — і ён едзе ў Швецыю на святочныя кірмашы. Яму самому ўжо цяжкавата «варушыцца», але сын таксама раптам захапіўся рамесніцтвам, ёсць надзея, што справа не загіне.   
 
 
Не ўспрымаць цяжкую сітуацыю фатальна безнадзейнай, у якой можна толькі гараваць і зайздросціць тым, у каго яна лепей — яшчэ адна рыса эстонскага характара. 
 
 
 

Жыроўкі і жыллёвыя магчымасці

 
 
Пры жаданні эстонец мог бы знайсці нагоду пазайздросціць беларусу — зірнуўшы, напрыклад, у яго жыроўку. 
 
 
Аплата жылля і камунальных паслуг — вельмі балюча адчувальная графа расходаў для жыхароў Эстоніі. Кіроўца Андрэй Крыкуноў з невялікага гораду Курэсаарэ (13,5 тысяч чалавек), што на выспе Саарэмаа, займаючы двухпакаёвую кватэру, плаціць за яе ўлетку 50 еўра. Узімку яму даводзіцца плаціць ужо каля 100 еўра. Пры тым, што ён карыстаецца пячным  ацяпленнем. Бібліятэкарка Таццяна Ганюкова з Нарвы (59 тысяч чалавек) плаціць за такую ж кватэру каля 150 еўра ў ацяпляльны сезон. Жыхар Таліна Аляксей Гюнтэр за кватэру 80 кв.м. мінулай зімой плаціў 270 еўра. Панэльны дом у раёне Ласнамяэ, 1989 года пабудовы. У нас такую суму плацяць хіба ўладальнікі кватэраў у доме «Ля Траецкага».  
 
 
Мне мінулай зімой давялося аднойчы заплаціць за трохпакаёўку каля 60 еўра. І гэта быў сапраўдны шок. Большая сума аплаты камуналкі ў мяне неяк у галаве не ўкладваецца. 
 
 
Паводле Дзяржкамстату, у гэтым годзе на аплату камунальных паслуг беларус аддаваў 5,8% ад сумы намінальнага налічанага сярэднемесячнага заробку. Гэта ўмоўная лічба глядзіцца вельмі выгадна ў параўнанні з выдаткамі эстонца, які аддае на «камуналку» ажно 18% сваіх даходаў. 
 
 
Чым не нагода пазайздросціць беларусу, пахваліць палітыку беларускай улады, якая не абдзірае сваіх грамадзян? Аднак эстонцы не схільныя рабіць паспешлівыя высновы. Ніхто з тых, каму я казаў пра памер камунальных плацяжоў у Беларусі, не выказваў жадання з'ехаць у нашу краіну ці пазычыць ім беларускага прэзідэнта хаця б на адзін тэрмін (просьбу «пазычыць прэзідэнта» можна было раней часта пачуць ад расіянаў і ўкраінцаў).   
 
 
 
Заля, кватэра ў Курэсаарэ. 68.3 м², 51 000 EUR ($ 66300). Што характэрна, амаль за такія самыя грошы можна набыць кватэру і ў Таліне.
 
 
 
І не толькі праз сваю прыродную стрыманасць яны маўчалі. Эстонцы схільныя дбайна ўсё ўзважваць. Бо тую кватэру спачатку яшчэ трэба набыць. Калі ж параўнаць умовы набыцця ўласнай кватэры, акажацца, што эстонец знаходзіцца ў значна лепшым становішчы, чым беларус. Як падлічыў аналітык у галіне нерухомасці Тыну Тоомпарк, на сярэдні эстонскі заробак можна набыць двухпакаёвую кватэру плошчай 51 кв. м. у спальным мікрараёне Таліна. Вядома, не адразу, а ўзяць на яе крэдыт з тэрмінам выплаты ў 25 гадоў. Муж з жонкай могуць набыць ужо трохпакаёўку пры сярэднім заробку ў абодвух. 
 
 
Каб прэтэндаваць на аналагічную кватэру, паводле падлікаў «Камсамольскай праўды», беларус павінен атрымліваць заробак удвая большы за сярэдні па сталіцы (не па рэспубліцы) — каля 1,6 тыс. даляраў. І не мець іншых выплат па крэдытах. Пры гэтым банк аплаціць толькі 80% кошту кватэры. З сярэднерэспубліканскім заробкам нават пра пакой у Шабанах застаецца толькі марыць. 
 
 
Міжволі пачнеш чухаць патыліцу: што лепей — мець адносна простую магчымасць абзавесціся сваёй кватэрай ці жыць разам з сям'ёй у некалькі пакаленняў, затое плаціць адносна невялікія грошы за камунальныя паслугі? 
 
 

 

«Народная» Беларусь супраць «буржуазнай» Эстоніі

 
 
 
Апроч таго, адрозніваюцца не толькі жыроўкі, адрозніваюцца і заробкі. Возьмем сціплую стаўку бібліятэкара ў Нарве, не самым, скажам так, квітнеючым эстонскім горадзе. Таццяна Ганюкова атрымлівае чыстымі 400 еўра. (Гэта не шмат, у суседнім горадзе мясцовы савет плаціць сваім бібліятэкарам ужо 600 еўра.)  Пасля аплаты камунальных плацяжоў узімку ў яе на руках застаецца 250 еўра або 2,9 млн. у пераліку на беларускія рублі. Тады як Нацыяльная бібліятэка запрашае бібліятэкара на 2 мільёны рублёў.   
 
 
Розніца, вядома, не вельмі спакушальная, але я пра іншае. Беларуская ўлада пастаянна гаворыць, што нідзе так не клапоцяцца пра «простага чалавека», як у нашай краіне. Без яе клопату будзе яму гамон і мядзяны тазік, бо ва ўсім астатнім свеце пануюць воўчыя законы, «простаму чалавеку» там жыцця няма — з'ядуць з трыбухамі. 
 
 
 
Улады Эстоніі на ролю такога клапатлівага дабрадзея не прэтэндуюць. І «народалюбівай» рыторыкай не карыстаюцца. «Мы ж будуем амерыканскі, а не еўрапейскі капіталізм. Гэта вялікая розніца. Наша кіроўная партыя кажа, што калі ты бедны, ніхто ў гэтым, апроч цябе самога, не вінаваты»,  — тлумачыць журналіст газеты Saarte Hääl Тыну Прэй з ледзь заўважнай з'едлівай усмешкай. Яму гэта не падабаецца, ён аддае перавагу скандынаўскай мадэлі гуманнага капіталізму. 
 
 
 
Пра арыентацыю менавіта на яе гаворыць і беларуская ўлада. Аднак ад гэтай рыторыкі кашалёк беларускага бібліятэкара чамусці не робіцца таўсцейшым за кашалёк калегі з буржуазнай Эстоніі. Калі ж возьмуцца параўноўваць свае кашалькі з эстонскімі калегамі нашы настаўнікі і лекары, баюся, ім стане вельмі сумна. І розніца ў аплаце камунальных паслуг не суцешыць. 
 
 
 
Пільны баец ідэалагічнага фронту мог бы тут мяне падлавіць: калі ў эстонскіх настаўнікаў і лекараў так усё добра, чаго яны баставалі летась? Нашы вунь не бастуюць, значыць, яны задаволеныя тым, што дае ім народная ўлада! 
 
 
 
У Эстоніі не адкрыты філіял рая на грэшнай зямлі, таму добра там далёка не ўсё і не ўсім. Адзінае дык дакладна добра — яе грамадзяне не з'яўляюцца безаблічнай масоўкай, чые думкі і настроі пастаянна агучвае нехта іншы, прыпісваючы разам з тым сабе ўсе іх агульныя дасягненні. «Народнай» улады няма, а народ ёсць. Зробленыя ў Эстоніі памылкі і дасягнутыя ёй поспехі — гэта яго, эстонскага народа, памылкі і яго поспехі. Яны не толькі беларускага прэзідэнта не будуць узгадваць у размовах з вамі, пра сваіх палітыкаў эстонцы таксама гавораць нешмат. Чым іх адарыла або чаго ім недадала ўлада — не тэма размовы для эстонцаў. Ім цікавей размаўляць пра тое, што яны зрабілі ці хацелі б зрабіць самі. 
 
 
(Працяг будзе)

Абмеркаванне:

  • Алена
  • 2013-08-16 16:47:59
Праехалася з табой, Будзімір, па гэтай краіне. Цікава. Насамрэч, ты многія яскравыя дробязі адшукаў, але і галоўнага не страціў. Чакаю другой часткі падарожжа. Таксама паеду, не палянюся!
  • Пятро
  • 2013-08-16 17:19:34
Зміцер, Алена, і я таксама далучуся да вас. Мне таксама да спадобы прыйшлося гэтае вандраванне. Дзякуй за яго!
  • мікола
  • 2013-08-16 22:30:36
Рускія будуць лаяцца. Яны і дома ў сябе кепскія гаспадары, і як патомкам акупантаў ім кепска. Усюды ім кепска.
  • Хаджу-гляджу
  • 2013-08-17 03:55:38
Не "будуць", а ўжо лаяцца, ды так, што чытаць сорамна. Паглядзіце рускую версію Postimees, калі не верыце.
  • Anton
  • 2013-08-17 00:33:08
файны аповед, дзякуй
  • Аляксандр Пятроўскі
  • 2013-08-17 02:44:15
Трапныя заўважынкі! З задавальненнем прачытаў, вялікі дзякуй, Дзмітры!

Нам, беларусам, ёсць чаму павучыцца ў эстонцаў, асабліва ў плане ўзаемапавагі, паразумення і цярпімасці адно да аднаго.
  • Радыстка Кэт
  • 2013-08-17 04:31:55
Вясёленькі тэкст, лёгка чытаецца. Чакаю працягу :)
  • Andrei
  • 2013-08-17 09:44:51
Рано или поздно Будимир напишет такого же рода статью и про нашу родненькую Беларусь, начав словами: "Братцы, был не прав, осознал, каюсь".
  • Дмитрий Галко
  • 2013-08-18 17:11:41
Чтобы я написал "такого же рода" статью о Беларуси, нужна другая Беларусь. Ты ошибся, Андрей, если решил, что главное здесь - это засеянные поля.
  • Васин
  • 2013-08-18 18:27:29
Всё что написал малоуважаемый автор про нашу страну является ложью. Господа белорусы - не верьте этому упырю, он всё извратил, сделал ложные выводы и странные умозаключения, оскорбительные для народа
Эстонии.

Перевод этой статьи был опубликован в электронной газете Postimees и вызвал просто шквал негативных откликов со стороны читателей газеты. И вот уже вторые сутки этот "автор" сидит в
комментариях к собственной статье и буквально как из "рога изобилия" поливает народ Эстонии словесными помоями.
  • Прибалтнённый
  • 2013-08-18 19:18:25
Вы хотите сказать, Васин, что на самом деле в Эстонии открыт таки филиал рая на земле и живётся там хорошо всем и каждому?
  • Васин
  • 2013-08-18 19:28:30
Я хочу сказать что в Эстонии живётся очень тяжело. Экономика и особенно сельское хозяйство в глубоком упадке. Страна в буквальном смысле содержится на вливаниях из зарубежных фондов. Процветает
коррупция, искусственно разжигается межнациональная рознь. B много ещё чего малоприятного, чего почему-то не заметил автор пасквиля.
  • Прибалтнённый
  • 2013-08-18 19:34:55
Вероятно, товарищ Васин, вы имели в виду "панегирик", потому что "пасквилем" статью Дмитрия Галко не назовёшь, это из другой оперы.



Вы не могли бы привести в поддержку своих слов какие-нибудь цифры, статистические сведения? Сами понимаете, голословным утверждениям в сети трудно верить.
  • Дмитрий Галко
  • 2013-08-18 19:50:19
Вы жаловались на какие-то таинственные силы, которые не позволяют вам вежливо и аргументированно излагать свою позицию, из-за чего вам приходилось ограничиваться оскорбительными выпадами.



Надеюсь, здесь вам никто не помешает рассказать о вашем бедственном положении в Эстонии языком фактов.
  • Васин
  • 2013-08-18 20:27:17
Я не жаловался, так как мне совершенно чуждо такое поведение. Жалуетесь беспрестанно именно вы, на агентов кремля например или ещё более таинственные силы, которые пишут вам "заказные
комментарии". При этом ещё умудряетесь самих комментаторов обвинять в излишней подозрительности на свой счёт. Это конечно ни в какие ворота не лезет.

Что касается возможности донести до вас правдивую информацию. то это возможно? но конечно не тут. Это будет напрасная трата времени и душевных усилий. Я портачу своё время, а потом выяснится что всё
напрасно и усё потёрто. Не пойдёт...
  • Дмитрий Галко
  • 2013-08-18 20:32:46
Да вы и здесь продолжаете жаловаться, что всё бесполезно, всё потрут. Не переживайте, никто ничего не потрёт, если вы будете воздерживаться от оскорблений.
  • Васин
  • 2013-08-18 20:51:14
В таком случае и я воспользуюсь вашей тактикой и предположу что это вы жалуетесь и жалуетесь именно на меня и жалуетесь почему-то мне. Вы очевидно имеете громадный опыт в деле превратить любой
неприятный для вас диалог в бессмысленное толчение воды в ступе.
  • Мудры сыч
  • 2013-08-18 23:42:16
Дмитрий, если Вы, в отличие от Васина, всё-таки прислушиваетесь к советам, то вот мой совет: прекратите этот бесполезный диалог! Неужели Вам не жалко времени, сил и нервов?! Думаю, и Васину тоже надо
сделать передышку в столь напряжённой и нервной полемике. Тем более, что она идёт "по кругу" . Сколько же можно?!! Вы призываете его от голословных и резких выпадоа перейти к диалогу
- он не реагирует. Вспомните мудрость Козьмы Пруткова: "Бесполезного не делай даже в мыслях"! А зараз - на роднай мове: досыць, нагулялісь у пінг-понг - ня трэба далей працягваць гэту
бесперспектыўную гаворку! Будзьце хоць Вы разумнейшым! Скажыце яму "дабранач" - і на гэтым трэба разыйціся! Мне Вас шкада, бо працяг не мае сэнсу.
  • Васин
  • 2013-08-18 20:43:54
Давайте вы мне не будете тут давать советов. по поводу того как мне вести тут дискуссию, так как ваш земляк уже во всей красе показал - как умеют и у вас вести себя в гостях, с оскорблениями и
беспочвенными обвинениями.

А в Белоруссии я был, и не раз, и даже проходил в Минске срочную службу в Советской армии и конечно всяких белорусов повидал(только вот не видел ни одного для кого был бы белорусский язык
единственным родным). Кроме того среди моих знакомых и друзей немало выходцев из Белоруссии, так что я имею определённые представления как принято себя вести.
  • Михаил
  • 2013-08-18 21:09:57
Ну, вот и сейчас Вы злитесь и раздражаетесь. А если по существу Вашего поста - то Вы грешите против истины: я тоже читал этот материал и даже комментарии в перепечатке на эстонском русскоязычном
сайте, но нигде у автора не нашёл ни хамства, ни оскорблений, ни чего-то злостного и раздражённого. В отличие от его оппонентов (если этим интеллигентным словом можно назвать тех, кто писал свои
комменты на эстонском сайте), которые не стеснялись в выражениях. Более спокойные и умные просто лайкали на ответах автора, и этих плюсиков было оч. много. Поражаться можно другому: как Дмитрий
выдержал спокойный и взвешенный тон с людьми, которые столько грязи, гнева и пр. изливали, не стесняясь в выражениях! Ему можно не только посочувствовать, но и восхищаться его выдержкой. Если учесть,
что злятся от бессилия, то правда, очевидно, на стороне автора, даже если ему и не удалось всё увиденное изложить в первом материале. Вот как-то так...
  • Васин
  • 2013-08-18 21:27:19
Я не злюсь и не раздражаюсь. Впрочем доказывать обратное с помощью закрывающих скобочек и двоеточий не собираюсь.

По поводу не найденного вами хамства и оскорблений - просто поражаюсь. Да он уже два дня от компьютера не отходит, поливая всех словесными помоями в комментариях. Чего только беспрестанные обвинения
в том что его оппоненты служат то-ли на лубянке, то-ли в белорусском КГБ состоят. Это крайне оскорбительно воспринимается жителями Эстонии.

Сама статья также оскорбительна для проживающих в Эстонии. Можно бы было вообще отказаться от сравнений в экономике и политическом устройстве стран, с беспрестанными выводами - "как в Эстонии
замечательно по сравнению с Белоруссией". Для того чтобы иметь право сравнивать - нужно по крайней мере пожить в обоих странах и при этом пожить именно той жизнью, что живут простые люди.
  • Прибалтнённый
  • 2013-08-18 20:12:22
Васину:



>>> таких как вы демагогов



У вас какое-то индивидуальное толкование всех заимствованных слов, Васин. Демагог — это совсем не тот человек, который задаёт вопросы.
  • Васин
  • 2013-08-18 20:19:03
Демагог вполне не лишён возможности задавать вопросы, кто вам сказал что такое невозможно?
  • Прибалтнённый
  • 2013-08-18 20:25:18
Демагогия (др.-греч. δημαγωγία «руководство народом; заискивание у народа») — набор ораторских и полемических приёмов и средств, позволяющих ввести аудиторию в заблуждение и склонить её на свою
сторону.
  • Васин
  • 2013-08-18 20:34:03
Вот именно это и попытались предпринять, когда сходу назвали меня "товарищем". Видимо читатели этого журнала воспринимают данный эпитет исключительно отрицательно и вы ни преминули
воспользоваться возможностью - сразу настроить всех против меня.
  • Прибалтнённый
  • 2013-08-18 20:40:50
Хорошо, хярра Васин, больше не буду называть вас товарищем. Давайте же поскорее перейдём к фактам.
  • asd
  • 2013-08-18 20:49:20
Хотел с начала поругаться что статья однобокая, но вспомнил как эстонцы ездили к вам. На верно тоже ка кто однобоко все показали, или нет?

http://www.limon.ee/1301312/video-prikljuchenija-jestoncev-v-belorussii

http://www.limon.ee/1304256/jestoncy-v-belorussii-strashnye-istorii-pro-diktatora-nas-ne-kosnulis

http://www.limon.ee/1302802/video-jestoncy-v-belorussii-byli-shokirovany-udobstvami-v-gostinichnom-nomere
  • asd
  • 2013-08-18 20:52:31
Гы а ссылки отрезало :( Тогда поищите по названию "Видео: эстонцы в Белоруссии были шокированы удобствами в гостиничном номере" всего 3 роликаю
  • Дмитрий Галко
  • 2013-08-18 20:56:03
Ничего не отрезало, всё на месте.
  • Dzmitry
  • 2013-08-18 22:05:37
Васину:



>>> Сама статья также оскорбительна для проживающих в Эстонии





Отучайтесь говорить от лица всех, Васин, говорите за себя. Вы, как видно, чрезмерно чувствительны к любой положительной информации об Эстонии. Она далеко не у всех вызывает такую аллергию.



Вашу оскорблённость ещё можно было бы понять, напиши я что-нибудь вроде: «Русские в Эстонии не понимают своего счастья! Они должны в ножки кланяться эстонскому правительству!». Как нередко говорили
раньше заезжие гости из России белорусам, не вникая особо в местные проблемы. Видите вы в моей статье что-либо подобное?
  • Васин
  • 2013-08-18 22:29:31
/Отучайтесь говорить от лица всех/

Вы не будете мне давать никаких советов по поводу того от кого мне говорить. Так как за последние двое суток уже показали свой оскал и никогда уже не будете обладать правом мне советовать. И уже
можете никогда не возвращаться к этому обстоятельству в общении со мной.
  • Dzmitry
  • 2013-08-18 22:35:47
Вы уже вроде сумели перейти наконец на язык фактов, не скатывайтесь снова в истерику.
  • Васин
  • 2013-08-18 22:49:39
Юноша, ты из-за всех своих сил именно этого и хочешь . Разве нет? А давай я тебя начну поучать через слово хорошим манерам, придворному этикету и кодексу бусидо? Давай буду, на твой манер, трактовать
твои высказывания как подтверждение твоей службы в ЦРУ?

Не пытайся вывести меня из себя. Ничего не выйдет, будет только простая отповедь на конкретное оскорбительное высказывание. И так далее, до следующего конкретного выпада.
  • Dzmitry
  • 2013-08-19 00:16:23
Хм, отучаться говорить за всех - стандартное требование в дискуссиях. Вас ведь никто не уполномочивал говорить от их лица, не так ли? Я же с вами не от имени белорусского народа говорю.



И снова вы ушли от ответа по существу. Я вас просил, видите ли вы в моей статье рассуждения о том, что господин Васин и другие русские в Эстонии не понимают своего счастья?
  • Dzmitry
  • 2013-08-19 02:09:54
Уважаемый Васин,



Для начала приведите, пожалуйста, примеры окскорблений, высказанных мной в ваш адрес. Чтобы читатели «НЧ» понимали, о чём идёт речь.



По существу я вам уже неоднократно ответил выше. Вы не видите мои ответы?
  • Васин
  • 2013-08-19 04:29:26
Ну и конечно значительное отрицательное влияние на восприятие статьи произвела "коронная" фраза в комментариях автора после самой статьи которую прочли жители Эстонии - "Ваше
неверное восприятие статьи вызвано тем, что она адресована белорусам."

Это буквально взорвало пространство портала "Postimees", люди действительно впали в состояние неконтролируемого негодования. Дескать это не для вас враньё, а для иностранцев, это и
стало главной тактической ошибкой. Автор наверное подумал что после этого сообщения народ успокоится, но эффект получился обратным.
  • Dzmitry
  • 2013-08-19 14:27:37
Эта фраза означала только одно — я не пришёл «учить жизни» граждан Эстонии, обладателей серых паспортов в Эстонии или граждан РФ с видом на жительство в Эстонии.
  • Dzmitry
  • 2013-08-19 02:50:56
Вот фабрика «Калев» в Пыргувялья — http://www.kalev.eu/upload/images/Kalevi%20tehas%20P%C3%B5rguv%C3%A4ljal%20aastal%202012.jpg



Это «бледные остатки»?



Переживать по поводу закрытого завода есть смысл только в одном случае — если не нашлось новой достойной работы. В остальных случаях это просто сантименты. Около 92% эстонцев работают. Промышленность
по-прежнему существует и даёт 30% ВВП.



Стоит ли так уж проливать слёзы по советским гигантам?
  • Васин
  • 2013-08-19 03:48:03
/Это «бледные остатки»?Это «бледные остатки»?/

Ну да, конечно. Ви там были? А видели комплекс зданий бывшей фабрики в Тонди? Кому в Юри там работать? Там просто одноэтажные склады, ну небольшое производство, с небольшим штатом сотрудников, разве
можно сравнивать? Или вам совсем не объяснили ничего? Впрочем это вполне понятно, гуманитарии из специальных служб даже в пищевой технологии не совсем разбираются. Вялые ангары считают вполне
сопоставимыми с мощными производственными цехами.
  • Dzmitry
  • 2013-08-19 14:08:09
Иногда эти "мощные производственные цеха" могут утянуть предприятие на дно, как это произошло с Минским камвольным комбинатом, который просто не в состоянии обслуживать такие
площади.



А у фабрики "Калев" дела обстоят очень даже неплохо:



"Ведущий производитель сладостей Эстонии AS Kalev в 2012 экономическом году улучшил все важнейшие показатели, увеличив как оборот и рыночную долю, так и прибыль.

Доход с продаж AS Kalev в 2012 году достиг 35,2 миллиона евро, увеличившись за год на 22,5 процента".
  • From Estonia
  • 2013-08-19 18:56:35
Dear Dzmitry, thank you for such interesting story. Sorry for writing in English, so I have just easier to write... I'm glad you liked here, in Estonia! :)
  • Dzmitry
  • 2013-08-19 23:29:15
Aitäh!
  • Давай да світання
  • 2013-08-23 02:39:50
Лёша, лепей не трэба. Заставайцеся дзе-небудзь там, далей ад нас.
  • aleksei
  • 2013-08-23 03:17:06
тебя бульбашонок никто не спрашивал.перееду и будешь мне холоп сапоги полировать своим шершавым языком.
  • Давай да світання
  • 2013-08-23 18:14:13
Расейскае мурло ва ўсёй сваёй красе.
  • Бамбр
  • 2013-08-23 02:53:52
Судя по тому, что ты едва умеешь писать, а читать и того хуже, ты или школота на службе империи, или ласнамяэский наркот. Если второе, ну пошуми в интернетах, мол, притесняют меня в европах, защити
меня, батька, может, поселят в агрогородок и по БТ покажут. Мешок бульбы и полкабана дадут на подъём.
  • aleksei
  • 2013-08-22 18:49:13
живу в таллине.то что тут аффтар сахарную бодягу развел-отличайте туризм от эмиграции.
  • алексей
  • 2013-08-22 19:24:56
аффтар.в эстонии без дополнительного залога банк тоже даст кредит 75 процентов от стоимости квартиры.и требования будут очень жесткие.у меня знакомый продает дом.105 т евро.три покупателя хотели
купить-всем отказал банк..быков яков и прочие диковины растят на европейские дотации.как в советском союзе они планируют выращивать бананы в сибири.и субсидируют этот бред.эстонцы которые у
"кормушки" этим пользуются.эстонцы оочень хорошо отлизывают Брюсселю,потому им дают подачки на строительство дорог.могут построить в районе велосипедную дорожку с освещением а в 20
метрах у автобусной остановки нет тротуара НИКАКОГО.люди топают по проезжей части.потому что это уже из местного бюджета.а там денег нет..
  • Howardkit
  • 2014-08-16 21:33:10
date rape drug side effects [url=http://aalbersbv.nl/files/clomid-kopen.html]http://aalbersbv.nl/files/clomid-kopen.html[/url] doctors in washington dc
  • Haroldtrew
  • 2015-06-06 18:37:15
Интересная статья, понравилась, лайк, если будет также время и интересно посмотреть на 5 красивых моделей, который сейчас проходят отбор за лучшую, то зайди на эту страницу и проголосуй, голосование
идет с 03.06.2015 до 15.07.2015 Помоги определить самую красивую девушку, посмотри каждое фото в большом размере! [url=http://vk.cc/3RDtqJ]http://vk.cс/3RDtqJ[/url]

Каментаваць