Краіны Еўразвязу не дамовіліся пра квоты на рассяленне мігрантаў

Краіны Еўразвязу не змаглі дамовіцца пра квоты на рассяленне мігрантаў. Як заявіла пасля перамоваў канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель, для вырашэння гэтага пытання яшчэ трэба будзе «шмат працы».
Лагер для уцекачоў у Берліне

Лагер для уцекачоў у Берліне

Паводле звестак Еўракамісіі, са 160 тысяч мігрантаў, якія прыбылі ў Італію і Грэцыю з 2015 года, паміж краінамі ЕС удалося размеркаваць 32 тысячы. У мінулым годзе еўрапейскія памежнікі зафіксавалі амаль два мільёны выпадкаў нелегальнага перасячэння знешніх межаў ЕС.

Першы дзень саміту Еўразьвязу завяршыўся без выніковай заявы. Афіцыйныя вынікі дыскусіі па міграцыі падвядуць на прэс-канфэрэнцыі ў пятніцу. У другі дзень саміту лідары краін ЕС будуць абмяркоўваць будучыню еўразоны і вынікі перамоваў па Брэксіце.

7 снежня Еўрапейская камісія падала пазоў у суд ЕС супраць Вугоршчыны, Польшчы і Чэхіі. Гэтыя краіны адмаўляюцца прымаць бежанцаў па квотах, зацверджаных ЕС два гады таму. Эўрапейскі суд можа аштрафаваць дзяржавы і абавязаць іх выконваць пагадненне.

У падтрымку размеркавання бежанцаў выступалі, у прыватнасці, Нямеччына, Францыя і Швецыя. Згодна з праграмай абавязковых квот, дзяржавы-чальцы ЕС павінны прыняць 120 тысяч мігрантаў, якія прыбылі ў Грэцыю і Італію.


Паводле svaboda.org


Каментаваць