Крывавая субота. Што гэта было?

Нядаўнія падзеі на Манежнай плошчы ў Маскве (бойка фанатаў і АМАПу з-за забойства каўказцамі балельшчыка «Спартака») выклікалі цікавую палеміку ў расійскім грамадстве. Аналітыкі, эксперты, блогеры намагаюцца зразумець месца падзі ў глабальным палітычным працэсе. Прапануем падборку самых папулярных версій.

Версія 1.

Хуліганства



Нядаўнія падзеі на Манежнай плошчы ў Маскве (бойка фанатаў і АМАПу з-за забойства каўказцамі балельшчыка «Спартака») выклікалі цікавую палеміку ў расійскім грамадстве. Аналітыкі, эксперты, блогеры намагаюцца зразумець месца падзі ў глабальным палітычным працэсе. Прапануем падборку самых папулярных версій.

Версія 1.

Хуліганства


«Рэакцыя фанатаў звычайная. Калі б’юць нашых, усе астатнія не маюць рацыі па вызначэнні. Міліцыя, на іх думку, павінна была арыштаваных каўказцаў расстраляць, разарваць, знішчыць. Напляваўшы на КК, КПК і іншыя законы. Дзіўная рэакцыя каментатараў. Адны сталі называць гэта сацыяльным пратэстам, хтосьці ўбачыў тут канфлікт цывілізацый, некаторыя — праяву фашызму. А я мяркую, што гэта простае хуліганства. Падстава для яго — нацыянальная непрыязнасць да каўказцаў. Але якая можа быць нацыянальнасць у гопнікаў? Руская? А ці яны па-руску пісьменна пісаць умеюць? Ды каб не было каўказцаў, яны б маглі прычапіцца да каго заўгодна. Вось усё кажуць: Сталін, Сталін… А што б зрабіў Сталін? Я думаю, што ён бы распусціў каманду «Спартак», а ўсіх яе заўзятараў адправіў падтрымліваць каманду «Калымскія шахты» («Эхо Москвы»).

Версія 2.

Правакацыя пуцінскай фракцыі ў Крамлі з мэтай аслабіць пазіцыі ліберальнай фракцыі Мядзведзева

«Канкурэнцыя паміж двума нашымі правадырамі, як і канкурэнцыя наогул, ідзе ў першую чаргу за тое, хто вызначае павестку дня. Пакуль там стаялі пытанні пра абарону журналістаў і мадэрнізацыю, безумоўна, лідэрам быў Мядзведзеў. Зараз грамадства пераключылася на праблему забеспячэння грамадскай бяспекі. А гэта ўжо Уладзімір Пуцін... Камусьці выгодна паказаць, што Мядзведзяў не можа разабрацца з сітуацыяй» (Міхаіл Дзялягін, Інстытут праблем глабалізацыі).

Версія 3.

Маніфест грамадзянскай супольнасці, хаця і ў незвычайным выглядзе

«Тут і ксенафобскі пратэст, і сацыяльная незадаволенасць і моладзевы кураж. Не чырвоны май 1968-га ў Парыжы, але ў нечым яшчэ і больш павучальны. Ва ўмовах бездапаможнай і бескарыснай рыторыкі ўлады (пра дзяцей, моладзь, інавацыі ці падтрымку навукі) па-за дзяржаўнай прасторай нарадзілася новая сацыяльная рэальнасць. Калі хочаце — грамадзянская супольнасць. Прычым структуры грамадства зусім не такія, якімі яны ўяўляюцца людзям, што пратэстуюць ад імя грамадзянскай супольнасці» (Polit.ru).

Версія 4.

Нацыянальная руская рэвалюцыя

«Хто такія рускія? Дэгенераты. Алкаголікі. Невядомыя менеджары сярэдняга звяна з марай пра адпачынак у Турцыі. Самадзяржаўныя злодзеі. Калісьці вялікі народ, які ператварыўся ў паслухмяных спажывецкіх малпаў. Апалітычны народ, які... які даказаў, што ён не скаціна. Галоўная плошча краіны. Бясконцыя шэрагі прыгожых, моцных маладых людзей, у якіх няма генетычнага савецкага страху, а ёсць толькі агонь, лютасць. Плошча зліваецца ў адзіным крыку: «Рускія, наперад!», які аддаецца страшным пахавальным звонам у вушах усіх палітолагаў, аглядальнікаў, аналітыкаў і іншай прыстойнай чыстай публікі. Рускія доўга запрагалі, аднак хутка паедуць» («Русский обозреватель»).

Версія 5.

Праява нарастаючай думкі пра неабходнасць выхаду Паўночнага Каўказу са кладу Расіі

«Мы ваявалі за Каўказ? Так, ваявалі! Толькі свет мяняецца і імперыі разбураюцца! У нас дэмаграфічны «рускі крыж», які страшней за любых амерыканцаў. Галоўнае цяпер — гэта зберажэнне рускага народа, а не панты з іржавымі ракетамі! Як вы не разумееце, гэта рэальнасць. Рэальнасць такая, што, утрымліваючы Каўказ, краіна канчаткова надарвецца і атрымае перманентную вайну па ўсёй тэрыторыі. Вы ваяваць на Каўказ пойдзеце? Ці суседскага хлопчыка адправіце? Як балбатаць, дык усе героі. Як разважаць пра веліч Расіі — таксама. Амерыкай палохаеце? Мне асабіста амерыканец у любым выпадку больш зразумелы, чым абрэк з горнага аула! Пра былую веліч трэба забыцца, хоць бы на час» (Newland.ru).

Версія 6.

Вынік прапаганды нацыяналізму як афіцыйнай ідэалогіі сучаснай Расіі

«У любой заходнееўрапейскай краіне, калі б хоць нейкі тэлеканал выдаў у эфір шоў, у якім прадстаўнікі якой-небудзь нацыянальнасці былі паказаны так абразліва і карыкатурна, як таджыкі ў «Нашай Рашы», дык на наступны ж дзень каля офісу гэтага тэлеканала прайшла б масавая маніфестацыя пратэсту. І не выключана, што яна вылілася б у пагром рэдакцыі. А ў Расіі ўсё смяюцца з таго, як два хлопца здзекуюцца з таджыкаў. «Гэтыя джамшуды і раўшаны» — так зараз адгукаецца пра імігрантаў рускі абывацель. І ўлада заахвочвае гэтыя настроі. Ёй выгодней, каб народ смяяўся з таджыкаў, а не з яе палітыкі» (Віктар Ермакоў, Еўрапейская асацыяцыя даследчыкаў трансфармацыі).

Версія 7.

Разборкі кланаў

«Адчуванне вакууму ўлады, адсутнасці інструментару дзяржаўнай палітыкі ў момант, калі ён найбольш запатрабаваны, на руку тым групоўкам у апараце ўлады, што ставяць перад сабой задачы, якія ляжаць убаку ад інтарэсаў фанатаў. У першую чаргу, гэта выгодна кланавым структурам рознага кшталту. Любым — этнічным, сацыяльным, асацыяльным, ідэалагізаваным... Наша грамадства — гэта палітра з кланаў рознай велічыні, вялікіх і маленькіх. Гэта абсалютна ценявая гульня, тут няма ніводнай празрыстай палітычнай сілы. А нацыяналісты — пешкі ў чужой гульні. Калі дзесьці ёсць «не наш» пракурор, начальнік міліцыі, губернатар, мэр — спіс лёгка працягнуць, — можна расхістаць сітуацыю, а потым пачаць крычаць, што ён не спраўляецца, і таму яго трэба прыбраць» (Алег Паўлоўскі).

Версія 8.

Пачатак рэалізацыі плану акупацыі Расіі амерыканцамі


«Цяпер тая бойка на Манежы будзе раздзімацца праз СМІ. Пасля аплачаныя экстрэмісцкія групы адмарозкаў пад нацыянальнымі лозунгамі пачнуць «мачыць чорных». Пасля экстрэмісцкія групы адмарозкаў, аплачаныя тымі ж людзьмі, пачнуць мачыць рускіх. У гэты працэс будуць уцягваюцца ўсё новыя і новыя сілы. Увесь час усім у галаву будзе піхаецца салянка з праўды і хлусні. Ужо ніхто нічога не разумее — хто мае рацыю, хто вінаваты. Кожны пачынае ваяваць з кожным незразумела навошта. Далей, калі будзе пройдзена кропка незвароту, пачнецца ўсеагульная грамадзянская вайна. Затым, каб задушыць масавыя хваляванні, уводзяцца «блакітныя каскі» ААН. Адпаведныя законы прынятыя. Паліцыя РФ ужо будзе гатовая ім дапамагаць» (Slon.ru).

Версія 9.

Правал міжнацыянальнай інтэграцыі

«Трэба прызнаць існаванне тэрору з боку каўказскіх моладзевых банд. Ён выкліканы сацыяльнай катастрофай на Каўказе, дзе ўзровень сацыяльнай дэградацыі вышэй, чым на ўсёй астатняй тэрыторыі Расіі. Адпаведна, высокі і ўзровень агрэсіўнасці. Новая моладзевая каўказская субкультура такая, што размаўляць з яе прадстаўнікамі бессэнсоўна. Людзі перакананыя: у мяне ёсць дыяспара, якая за мяне заплаціць. Гэта дэманструецца ўсё больш нахабна» («Независимая газета»).



Вось такі версіі сітуацыя. Сярод шматлікіх прапаноў хацелася б яшчэ выдзеліць самую эксцэнтрычную. Яе агучыў карыстальнік форуму на сайце Newland: «Я парэкамендаваў бы Кадырава ў прэзідэнты Расіі. Толькі моцны самадур здольны знішчыць антынародную крамлёўскую эліту».

Каментаваць