Крым застаўся без Visa і MasterCard

Генбанк, адзін з найбуйнейшых банкаў у Крыме, у аўторак, 14 жніўня, спыніў абслугоўванне карт Visa і MasterCard. Яны будуць заблакаваныя. У Крыме жыве амаль два мільёны чалавек, у іх больш няма магчымасці атрымаць карты міжнароднай аплатнай сістэмы.
Заява аб тым, што банк не будзе больш абслугоўваць карты Visa і MasterCard, у тым ліку і тыя, у якіх яшчэ не скончыўся тэрмін прыдатнасці, была распаўсюджана ў канцы мінулага тыдня. Па словах некалькіх кліентаў банка, ім прапануюць замяніць іх на карту аплатнай сістэмы «Мір». Яе аператарам з'яўляецца «Нацыянальная сістэма плацежных карт», якая належыць расійскаму Цэнтрабанку.

«Генбанк перайшоў на карты «Мір» са студзеня. Перавыпуск ідзе са студзеня, кліентам банка некалькі разоў рассылаліся апавяшчэнні з запрашэннем аб атрыманні карты. Гэта ўжо апошняе папярэджанне для тых кліентаў, хто не паспеў звярнуцца па тых ці іншых прычынах», — сказаў спецыяліст кол-цэнтра Генбанка.

Колькі карт ўжо перавыпушчана, ён сказаць адмовіўся.

Да 2017 года, апроч Генбанка карты міжнародных плацежных сістэм Visa і MasterCard выпускаў яшчэ толькі банк «Рублёў». Але ў чэрвені гэтага года ЦБ адклікаў у яго ліцэнзію.

Такім чынам, выпуск карт міжнародных плацежных сістэм у Крыме цалкам спынены.

Паводле ВВС

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць