Крым захапілі не «ветлівыя людзі», а паранаідальныя садысты

З самага пачатку мне не падабаўся з нечай лёгкай рукі ўведзены ва ўжытак выраз «ветлівыя людзі» ў дачыненні да захопнікаў Крыму.



Андрэй Шчакун (з барадаю) і Юры Шаўчэнка


На мой погляд, ён мог быць часткай інфармацыйнай вайны, якая працавала на агучанае Пуціным цверджанне, нібыта не бывае інтэрвенцый без адзінага стрэлу, а значыць, у Крыме была не інтэрвенцыя. Нешта кшталту аперацыі па навядзенні парадку.

Знаёмаму з гісторыяй чалавеку вядома, што такія інтэрвенцыі бывалі, менавіта гэтак Гітлер узяў Судэты. Але я не пра гістарычныя аналогіі, я пра хлуслівасць «ветлівага» вобразу акупанта. Мне хапіла адной сустрэчы ў херсонскім шпіталі з хлопцамі, якія амаль два тыдні знаходзіліся ў крымскім палоне, каб гэты вобраз рассыпаўся ў прах.

Маіх суразмоўцаў завуць Андрэй Шчакун і Юры Шаўчэнка. Аб'ядноўвае іх толькі пекла крымскага палону, праз якое яны прайшлі, да таго хлопцы былі незнаёмыя.

Андрэй — свядомы ўкраінец, родам з Львоўшчыны, філолаг па адукацыі, апошнія 23 гады жыў у Бахчысараі з жонкай і трыма дзецьмі. Жонка з мясцовых, дзеці нарадзіліся і выраслі ў Крыму. Узначальваў грамадскую арганізацыю «Украінскі дом», змагаўся за ўкраінскую школу, апошнімі месяцамі быў актывістам крымскага Еўрамайдану. Асоба вядомая і публічная. Напярэдадні святкавання 200-годдзя Тараса Шаўчэнкі ён прыйшоў на вакзал у Сімферопалі, каб забраць пяцьдзесят украінскіх сцягоў, якія перадалі для яго з мацерыковай Украіны. Гэта скончылася для яго амаль двухтыднёвым палонам.

Юрый — зусім малады хлопец з Паўлаграду, што на Днепрапятроўшчыне, без асаблівай цікаўнасці да палітыкі. Магчыма, менавіта гэтая адсутнасць цікаўнасці ледзь не стала для яго фатальнай. Бо ён паверыў свайму крымскаму сябру, што на паўвостраве «ўсё ціха, нармальна», і прыняў яго запрашэнне прыехаць у госці, узяўшы з сабой заплечнік «з рэчамі па сезоне». Ён таксама быў затрыманы на вакзале ў Сімферопалі, бо яго прынялі за «актывіста нейкай радыкальнай арганізацыі».

«Гэта былі вельмі агрэсіўна настроеныя людзі, — распавядае Юрый. — На маё пытанне, міліцыя яны ці хто, мне проста заламалі рукі за спіну, надзелі кайданкі, узялі за каўнер і кінулі ў легкавую машыну. На падлогу паміж пярэднім і заднім сядзеннямі. Крычалі, што ты казёл, урод, прыехаў нам тут усю маліну псаваць. Потым чалавек, які сядзеў на пярэднім сядзенні, дастаў нож, прыгразіў, што зараз парэжуць мяне тут на кавалкі. І адрэзаў кавалак вуха…»

Параненае вуха Юрыя

Юрыя некуды прывезлі, выкінулі на вуліцы, дзе збілі на горкі яблык проста на асфальце, потым перадалі іншай групе. Калі першая падобна па апісанні да так званай «самаабароны Крыму», другая была апранута ў форму «Руская бярозка», людзі ў масках, з рацыямі, узброеныя аўтаматамі. Хтосьці з іх сказаў: «Прастрэльце яму, на хрэн, ногі». І Юрыю сапраўды прастрэлілі абедзьве нагі, кулі даставалі ўжо ў Херсоне, больш чым праз тыдзень.

Ногі Юрыя

Юрыя зацягнулі ў нейкае памяшканне, кінулі тварам на падлогу, дзе ён праляжаў у лужыне ўласнай крыві, пасля чаго распранулі да майткоў, прывязалі скотчам да крэсла так, што варушыцца было зусім немагчыма. Хлопец запытаўся ў сваіх захопнікаў, дзе ён, што з ім…

«А ты падумай, адказвалі яны мне, навошта ты ехаў, што ты планаваў, хіба не разумееш, куды ты трапіў? У такім нахабным тоне ўсё…» — распавядае Юрый.

Адбывалася ўсё, кажа хлопец, як на вайне, нават без стварэння бачнасці захавання законнасці. Хаця гэта толькі ў побыце гаворыцца, што «вайна ўсё спіша», на самай справе злачынства застаецца злачынствам нават ва ўмовах вайны. І за яго, хочацца верыць, вінаватыя аднойчы адкажуць.

Раз-пораз да Юрыя заходзіў чалавек з аўтаматам, моўчкі наводзіў на яго зброю і рабіў выгляд, што зараз стрэліць. Пасля таго, як ён змог вызваліцца ад скотча, яго прыкавалі кайданкамі да батарэі.

«Допыты, допыты, допыты… Ну, мне не было чаго хаваць, я ўсё расказваў, але іх мая простая гісторыя не задавальняла. Яны хацелі расказаў пра баявікоў «Правага сектару», дзе іхныя атрады хаваюцца ў гарах… Ды адкуль мне ведаць?!»  — гаворыць хлопец.

Ногі Юрыя

Потым Юрыя прывезлі да астатніх закладнікаў. Тут яны знаходзіліся ўсе з завязанымі вачыма, некалькі дзён іх не выводзілі нават у прыбіральню, даводзілася хадзіць пад сябе…

Юрый дадае, што яму «яшчэ пашанцавала». Праз нанесеныя адразу моцныя раненні яго ўжо асабліва не чапалі, нават дазволілі спаць на матрацы – астатнія неяк туліліся хто на падлозе, хто на крэслах. А вось з хлопца, які быў на Майдане ў Кіеве, здзекваліся пастаянна. Апроч фізічных катаванняў і «трэніровак» («упаў-адціснуўся») прымушалі спяваць расійскі і савецкі гімны, крычаць «Слава Расіі!» і да т.п. Увесь час прыходзілі новыя людзі, каб памучаць яго.

«Хоць я таго хлопца і не ведаў зусім, вы разумееце, душу рвалі гэтыя здзекі з яго, яны ж пры нас усіх адбываліся… а як ён страшна крычаў! Мне падалося, што я навечна трапіў у пекла», — дрыготкім голасам згадвае Юрый.

Праз тыя ж самыя выпрабаванні давялося прайсці і Андрэю Шчакуну разам з сваім паплечнікам, 64-гадовым Анатолем Кавальскім, выкладчыкам аграрнага ўніверсітэту ў Сімферопалі. Адзінае, што яны сапраўды знаходзіліся на вакзале з «палітычнай» мэтай і спачатку былі затрыманыя міліцыяй «для высвятлення». Дакладней, дружыннікамі з чырвонымі павязкамі савецкага ўзору і георгіеўскімі стужкамі, якія адвялі іх у аддзяленне. Але ўжо адтуль іх забралі асобы з невядомым статусам, адвезлі ў нейкі падвал на машыне Анатоля Кавальскага, якую, натуральна, прыўласцілі. Мужчынаў збілі, скруцілі рукі, завязалі вочы і раздзелі дагала…

Да Андрэя і Анатоля ўжываліся ў тым ліку катаванні токам. Чаго дамагаліся? Усё таго ж — базы, паролі, імёны баявікоў «Правага сектару»…

Рука Андрэя

Нейкае прадчуванне бяды прымусіла Андрэя за колькі дзён да акупацыі вывезці сям'ю на мацярык. Але ў Бахчысараі ў яго застаецца трохпакаёвая кватэра. У Анатоля Кавальскага — дом у Сімферопалі. Куды яны не змогуць вярнуцца, пакуль на іх зямлі знаходзяцца «ветлівыя людзі», а калі быць дакладным — паранаідальныя садысты.

Абмеркаванне:

  • Леонид
  • 2014-03-22 21:18:57
Больно обо всём этом читать! Настроение автора, его боль ещё больше усиливают тяжесть на сердце от того, что происходит у соседей. Правда, и белорусы - без войны и оккупации - знакомы с подобными
ситуациями. И с пытками в тюрьмах.Становится страшно: куда катится человечество? Я - русский. Живу в Беларуси. На Украине много знакомых. Хочется всем пожелать разума и милосердия. Люди,
остановитесь! Неужели человеческими жизнями можно так дико распоряжаться? Кто нам даёт на это право?! Думают ли экзекуторы о последствиях? О возмездии?
  • Уладзімер Русаковіч
  • 2014-03-22 22:59:36
Цягне на зьнявечаньне і катаваньне паводле перакананьняў.
  • Aleksey
  • 2014-03-23 11:30:54
Я так понимаю для первого фото, левое ухо специально восстановили? И ещё вопрос: как человек может стоять с прострелянными коленными чашечками?
  • Вадим Нестеренко
  • 2014-03-23 20:49:26
Кто и где говорил про "простреленные чашечки"? На первом фото хорошо видно, что часть уха у молодого человека отрезано.



И вот вам рассказ доктора о состоянии заложников - http://budimir.livejournal.com/201148.html
  • Алекс-белорус
  • 2014-03-24 01:14:20
И только это Вас заинтересовало в заметке? Удивительно. Толстокожесть - признак чего? Подскажите!
  • Вадим Нестеренко
  • 2014-03-24 02:56:29
Видели бы вы, что в комментариях в блоге Будимира, где размещён перевод статьи на русский, творилось!
  • 11DC
  • 2014-03-24 17:01:17
ты дурень если не знаешь что люди с" новыми" суставами "стоят" на ногах через 2-3 дня,знаю, сам проходил...
  • Павел
  • 2014-03-24 23:14:11
Алексей, отвечаю Вам на русском, хотя мой родной язык - белорусский. Отвечаю так, чтобы быть понятым. Вы правы: в любой стране есть и нравственные, цивилизованные люди, есть и
"варвары", как Вы их определили. Но все Ваши последующие рассуждения говорят о том, что Вами - по крайней мере, в данном случае - двигал не интеллект, а тоже что-то похожее на
варварские наклонности: чувствуется что-то наподобие озлобленности, некоторого презрения к другим людям, высокомерия. Рад буду, что это всё лишь кажущееся и на самом деле Вы интеллектуал. Но не
интеллект, а любовь, христианская любовь к миру, ко всем людям, в том числе и врагам, способна стать "живой водой" и исцелить то, что не под силу ни политикам, ни докторам. Посему и
Вам искренне желаю взрастить в себе это чувство. И когда людей, способных к неэгоистичной любви, в России станет гораздо больше - весь мир к ней повернётся с улыбкой, а не воинственным оскалом. Вот
как-то так...
  • ja
  • 2014-03-25 13:12:36
Durenj. Eto pravda. Kto tebe zaplatil ctob tak pisal, a mozet byt piiiiiiisal...
  • juozas
  • 2014-03-25 05:00:52
kak vi dumaite putin mozet povtorit svoi xod i papast na petliu kak papal husein
  • Сергей
  • 2014-03-25 05:51:49
"ХОРОШАЯ" СКАЗКА РАСЧИТАННАЯ НА ЛЕГКОВЕРНЫХ НЕДОТЁП. ЛЮБОЙ БОЛЕЕ-МЕНЕЕ ЗНАКОМЫЙ С ПСИХОАНАЛИЗОМ, ЛЕГКО УВИДИТ В ТЕКСТЕ МАССУ НЕСТЫКОВОК. ЗДЕСЬ СОБРАНЫ ВСЕ СТРАСТИ, КОТОРЫЕ ТОЛЬКО
МОЖНО ПРИДУМАТЬ, ЧТОБЫ НАГНАТЬ ЖУТИ, ОДНАКО ПЕРЕСАЛИВАНИЕ НЕ СДЕЛАЕТ БЛЮДО ВКУСНЕЕ, А РАССКАЗ УБЕДИТЕЛЬНЕЕ. ЕСЛИ БЫ НОГИ БЫЛИ ПРОСТРЕЛЕНЫ - ОН НЕ СМОГ БЫ НА НИХ СТОЯТЬ И ЧЕРЕЗ ГОД, ТЕМ БОЛЕЕ ПРОБЫВ
НЕДЕЛЮ В АНТИСАНИТАРНЫХ УСЛОВИЯХ. НЕТ ИНФОРМАЦИИ – КАК ОНИ ОСВОБОДИЛИСЬ, ОСВОБОЖДАТЬ БЫ ИХ НЕ СТАЛИ, А БЕЖАТЬ ОН НЕ МОГ. ВОБЩЕМ ТАКУЮ УТКУ МОЖНО СЛЯПАТЬ В ЛЮБОЙ БОЛЬНИЦЕ.
  • Сергей
  • 2014-03-25 22:08:20
ВЕРСИЯ ВТОРАЯ: QUID PRODEST – С ЛАТЫНИ – ИЩИ КОМУ ВЫГОДНО! ВОПРОС – ЕСЛИ ИНФОРМАЦИЯ О ПЫТКАХ ПРАВДИВА, ТО КОМУ ВЫГОДНО ИЗДЕВАТЬСЯ В КРЫМУ НАД УКРАИНЦАМИ И ОТПУСКАТЬ ИХ, ЧТОБЫ ТЕ МОГЛИ РАССКАЗАТЬ ЭТИ
СТРАСТИ-МОРДАСТИ, И ТЕМ САМЫМ ДИСКРЕДИТИРОВАТЬ КРЫМСКИХ И РОССИЙСКИХ ВОЕННЫХ И НАСТРОИТЬ ПРОТИВ НИХ ЕЩЕ БОЛЬШЕ УКРАИНЦЕВ И КРЫМЧАН? КОМУ ВЫГОДНО? ЕСТЕСТВЕННО СТОРОННИКАМ ПРАВОГО СЕКТОРА, НО НИКАК НЕ
ВОЕННЫМ В КРЫМУ! ОТСЮДА ВЫВОД – В КРЫМУ ОРУДУЕТ ГРУППА ПРОВОКАТОРОВ ПРАВОГО СЕКТОРА!
  • Мargarita
  • 2014-03-26 00:40:48
Люди, оставьте Крым в покое, ну сделали выбор люди , что ж вам не дает покоя? что у них есть надежда на лучшее, ведь хуже чем было уже не будет. не надо высказывать мнение о том чего не видели, а эти
росказни пусть останутся на совести того кто распространяет эту грязь -просто помните что за все нужно будет отвечать
  • Daniil
  • 2014-03-29 23:51:14
Здесь все анализируют и сопоставляют факты... Но почему уважаемые шерлоки холмсы клавиатурные здесь сидящие никто из вас не может сопоставить тот бред, который доносится с ваших голубых экранов о
правом секторе, о бандеровцах, фашистах и хунте... Мне, человеку, проживающему в Одессе очень обидно смотреть ваше тв и слушать этот кисилёвский и иже с ними бред... Вчерась транслировали интервью
Савика Шустера с Бацькай! Лучше послушайте и Вы, а не несите здесь бред...
  • Сергей
  • 2014-03-30 05:13:01
А ПРИ ЧЕМ ЗДЕСЬ ТЕЛЕВИЗОР? У МЕНЯ К ПРИМЕРУ ЕГО НЕТ. ИЛИ ВЫ ДУМАЕТЕ, ЧТО УКРАИНСКОЕ ТЕЛЕВИДЕНИЕ МЕНЕЕ ЛЖИВО? ВЫ НАПИСАВ ПОСТ НИЧЕГО НЕ НАПИСАЛИ - С ЧЕМ СОПОСТАВИТЬ? МНЕ, ЧТОБЫ УБЕДИТЬСЯ, ЧТО
ИНФОРМАЦИЯ О ПРАВОМ СЕКТОРЕ, БАНДЕРОВЦАХ И ФАШИСТАХ ПРАВДИВА, ДОСТАТОЧНО ПРОСМОТРЕТЬ СОТНЮ РОЛИКОВ В ИНЕТЕ, ИЛИ ЭТО ВСЕ ФАЛЬШИВКИ? И ОБ АНАЛИЗЕ ФАКТОВ - МОЙ СТАЖ ПСИХОАНАЛИТИКА 24 ГОДА.

Каментаваць