Куба. Абама забараніў табло

Адміністрацыя ЗША вырашыла прыбраць з будынку ў Гаване, які належыць пасольству Штатаў, вялікае электроннае табло. На гэтым табло размяшчаліся навіны з вольнага свету, якія мог чытаць кожны мінак. Такім чынам амерыканцы хацелі неяк насаліць дыктатуры. Аднак цяпер ад табло амерыканцы вырашылі адмовіцца. “Мы лічым, што гэта не самы эфектыўны сродак інфармавання кубінскага насельніцтва, — кажа прадстаўнік ураду ЗША. На думку палітолагаў, людзі Абамы хацелі б такім крокам падштурхнуць кубінскія ўлады на рэалізацыю праектаў у галіне мабільнай камунікацыі.

Адміністрацыя ЗША вырашыла прыбраць з будынку ў Гаване, які належыць пасольству Штатаў, вялікае электроннае табло. На гэтым табло размяшчаліся навіны з вольнага свету, якія мог чытаць кожны мінак. Такім чынам амерыканцы хацелі неяк насаліць дыктатуры. Аднак цяпер ад табло амерыканцы вырашылі адмовіцца. “Мы лічым, што гэта не самы эфектыўны сродак інфармавання кубінскага насельніцтва, — кажа прадстаўнік ураду ЗША. На думку палітолагаў, людзі Абамы хацелі б такім крокам падштурхнуць кубінскія ўлады на рэалізацыю праектаў у галіне мабільнай камунікацыі. Як вядома, адміністрацыя носіцца з ідэяй стварэння нейкага роўмінгу паміж Кубай і ЗША. Такім чынам з дапамогаю мабільных тэлефонаў кубінцы змаглі б лёгка размаўляць са сваімі родзічамі ў ЗША. Цікава, што чарговы жэст добрай волі з боку амерыканцаў прыйшоўся на трохгадовы юбілей прыходу да ўлады Рауля Кастра і нябачаны з пачатку 90-х эканамічны крызіс. У крамах няма нават фруктаў, усе кандыцыянеры на востраве выключылі для эканоміі электрычнасці. У дзяржавы няма нават грошай на правядзенне з’езду кампартыі. Праўда, некаторыя кажуць, што партыя не можа сабрацца з-за Фідэля Кастра, які абавязкова выкарыстае трыбуну з’езду для нападак на ЗША.

Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)

Каментаваць