Куба. Эпідэмія невядомага грыпу

Улады Кубы афіцыйна прызналі, што краіну атакуе эпідэмія невядомага грыпу. Як мінімум тры чалавекі ўжо сталі яго ахвярамі. Яшчэ 621 чалавек трапіў у шпіталь. Эпідэмія напаткала 10 з 14 правінцый Вострава Свабоды. Такую заяву зрабіў намеснік міністра аховы здароўя падчас выступу на адным з каналаў ТБ. Асноўны сімптом пачатку грыпу — кан’юнктывіт. Гавана афіцыйна папрасіла дапамогі ў Міжнароднай арганізацыі здароўя ў распрацоўцы антывіруснай вакцыны. На думку мясцовых спецыялістаў, хвароба перадаецца праз укусы маскітаў. Дарэчы, да рэвалюцыі маскіты літаральна тэрарызавалі Кубу.

Улады Кубы афіцыйна прызналі, што краіну атакуе эпідэмія невядомага грыпу. Як мінімум тры чалавекі ўжо сталі яго ахвярамі. Яшчэ 621 чалавек трапіў у шпіталь. Эпідэмія напаткала 10 з 14 правінцый Вострава Свабоды. Такую заяву зрабіў намеснік міністра аховы здароўя падчас выступу на адным з каналаў ТБ. Асноўны сімптом пачатку грыпу — кан’юнктывіт. Гавана афіцыйна папрасіла дапамогі ў Міжнароднай арганізацыі здароўя ў распрацоўцы антывіруснай вакцыны. На думку мясцовых спецыялістаў, хвароба перадаецца праз укусы маскітаў. Дарэчы, да рэвалюцыі маскіты літаральна тэрарызавалі Кубу. Кастра дзякуючы маштабнай санітарнай кампаніі сапраўды дабіўся таго, каб пра насякомых забыліся хаця б у Гаване. І вось цяпер маскіты вяртаюцца. У прынцыпе, гэта другі запар правал медычнай сістэмы — візітнай карткі рэжыму Кастра. У красавіку на Кубе быў зарэгістраваны выпадак свінога грыпу, які завёз мексіканскі студэнт. Гэта, у сваю чаргу, выклікала буйны дыпламатычны скандал паміж Мехіка і Гаванай, апошняя спрабавала павесіць усіх сабак за грып на мексіканцаў.
Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)
 

Каментаваць