Куба. Падвоенае паражэнне Кастра

Кур’ёзам закончылася спроба Фідэля Кастра перакваліфікавацца ў спартовыя каментатары. Як ужо пісаў “Новы Час, Кастра актыўна каментаваў ход міжнароднага чэмпіянату свету па бейсболу, які праходзіў у Каліфорніі (ЗША). Трыбунай для спартовых разважанняў стала калонка Фідэля ў “Granma — цэнтральным органе кубінскай кампартыі. Тое, што вялікі лідэр асабіста кантралюе гульню спартсменаў, было навіною нумар адзін ва ўсіх дзяржаўных медыя. Больш за тое, Кастра адкрыта даваў гульцам рэкамендацыі — як бегаць і як біць мяч.

Кур’ёзам закончылася спроба Фідэля Кастра перакваліфікавацца ў спартовыя каментатары. Як ужо пісаў “Новы Час, Кастра актыўна каментаваў ход міжнароднага чэмпіянату свету па бейсболу, які праходзіў у Каліфорніі (ЗША). Трыбунай для спартовых разважанняў стала калонка Фідэля ў “Granma — цэнтральным органе кубінскай кампартыі. Тое, што вялікі лідэр асабіста кантралюе гульню спартсменаў, было навіною нумар адзін ва ўсіх дзяржаўных медыя. Больш за тое, Кастра адкрыта даваў гульцам рэкамендацыі — як бегаць і як біць мяч. Ён быў ўпэўнены, што праціўнікам кубінцаў — хана, паколькі кубінцы, у адрозненні ад замежных спартсменаў, практыкуюць аматарскі, а не прафесійны спорт. Аднак у выніку кубінская зборнай прайграла, што выклікала сярод простых людзей на Востраве Свабоды папросту выбух расчаравання. Дасталася, натуральна, і галоўнаму інструктару. І як апошні ўдар: двое спартовых журналістаў — сябры дэлегацыі, збеглі і папрасілі палітычнага прытулку ў ЗША.

Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)

Каментаваць