Куба. Перастаноўкі ва ўрадзе

Рауль Кастра, новы правадыр кубінскай рэвалюцыі, адправіў у адстаўку некалі міністраў. Перш за ўсё паляцела галава кіраўніка Міністэрства замежных спраў Феліпе Перэса Раке, які нягледзячы на свой малады ўзрост (39 гадоў) лічыўся лідэрам камуністычных артадоксаў. Фідэль Кастра зрабіў на яго стаўку яшчэ ў пачатку 90-х. З тых часоў Феліпе заўсёды быў разам з Кастра ў замежных паездках. Нарэшце ў 1997 годзе яму аддалі МЗС. Партфелю пазбаўлены і кіраўнік Саўміну Карлас Лахе.

Рауль Кастра, новы правадыр кубінскай рэвалюцыі, адправіў у адстаўку некалі міністраў. Перш за ўсё паляцела галава кіраўніка Міністэрства замежных спраў Феліпе Перэса Раке, які нягледзячы на свой малады ўзрост (39 гадоў) лічыўся лідэрам камуністычных артадоксаў. Фідэль Кастра зрабіў на яго стаўку яшчэ ў пачатку 90-х. З тых часоў Феліпе заўсёды быў разам з Кастра ў замежных паездках. Нарэшце ў 1997 годзе яму аддалі МЗС. Партфелю пазбаўлены і кіраўнік Саўміну Карлас Лахе. Аналітыкі сыходзяць з таго, што пасады міністраў занялі людзі Рауля, які разгарнуў нешта кшталту перабудовы, таму трактуюць рэформы пазітыўна. Затое кубінская апазіцыя так не лічыць. Яна факусіруе ўвагу на тым, што навабранцы ва ўрадзе — усе як адзін прафесійныя вайскоўцы, якія да таго ж закончылі Вайсковую акадэмію ў СССР. Такім чынам, на іх думку, не выключаецца ўвядзенне ў краіне вайсковага становішча.

Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)

Каментаваць