Куба. Прафесійнае свята кубінскіх чэкістаў

26 сакавіка адзначалі чарговыя ўгодкі стварэння Органаў дзяржаўнай бяспекі Кубы (OSE). Аднак адсвяткавалі гэтую падзею кубінскія чэкісты толькі пару дзён таму, паколькі ў час свята непасрэдна займаліся візітам Папы Бенедыкта XVI на Кубу. Гэтая місія патрабавала не толькі непасрэднай аховы пантыфіка, аднак таксама і нейтралізацыі дысідэнтаў, якія выкарысталі тур Папы як нагоду, каб нагадаць пра праблемы грамадзянскіх правоў на востраве Свабоды. Застаецца дадаць, што, па словах афіцыёза, “агенты кубінскай дзяржбяспекі працуюць не дзеля грошай, не дзеля матэрыяльнай узнагароды.



26 сакавіка адзначалі чарговыя ўгодкі стварэння Органаў дзяржаўнай бяспекі Кубы (OSE). Аднак адсвяткавалі гэтую падзею кубінскія чэкісты толькі пару дзён таму, паколькі ў час свята непасрэдна займаліся візітам Папы Бенедыкта XVI на Кубу. Гэтая місія патрабавала не толькі непасрэднай аховы пантыфіка, аднак таксама і нейтралізацыі дысідэнтаў, якія выкарысталі тур Папы як нагоду, каб нагадаць пра праблемы грамадзянскіх правоў на востраве Свабоды. Застаецца дадаць, што, па словах афіцыёза, “агенты кубінскай дзяржбяспекі працуюць не дзеля грошай, не дзеля матэрыяльнай узнагароды. Гэтымі людзьмі (агентамі OSE) рухае сіла ідэалагічных перакананняў і цвёрдая прыхільнасць ідэалам". У прынцыпе, гэта не дзіўна, калі ўзгадаць, што спецслужбы Кубы ў мінулым праводзілі эксперыменты па "змене свядомасці сваіх агентаў". Хадзілі чуткі, што кубінскае грамадскае аб’яднанне гіпнозу служыла “дахам для правядзення такога кшталту эксперыментаў.
 
Па матэрыялах кубінскай прэсы

Каментаваць